STEAMPUNK — трыумф механічнага мастацтва

- 16:41Нам пішуць

27 сакавіка ў Шматпрофільным цэнтры па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва” Магілёва прайшло пасяджэнне педагагічнай гасцёўні “Новыя формы працы з навучэнцамі як спосаб развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу непаўналетніх”. Тэма пасяджэння — “STEAMPUNK — трыумф механічнага мастацтва”.

Педагогі ўстаноў дадатковай адукацыі горада даведаліся шмат новага і цікавага аб такім кірунку ў мастацтве, як стымпанк, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтага неардынарнага стылю, з характэрнымі элементамі і асаблівасцямі.

Загадчык аддзела тэхнічнай творчасці цэнтра “Юнацтва” Ірына Ганчарова правяла экскурс па выставе і расказала пра стварэнне творчых праектаў навучэнцаў і педагогаў у гэтай тэхніцы. Педагогам было прапанавана самім стварыць пано “Сэрца механіка” ў тэхніцы стымпанк. Атрымаліся ўнікальныя аўтарскія работы.

Многія педагогі, натхнёныя новымі ідэямі, атрыманымі ведамі, вырашылі паспрабаваць прымяніць гэтую тэхналогію на занятках у аб’яднаннях па інтарэсах.

Ірына ГАНЧАРОВА,
загадчык аддзела тэхнічнай творчасці
Шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва” Магілёва.