STEM­-цэнтр у школе: што ён дае навучэнцам

- 13:18Образование

У сярэдняй школе № 2 Бярозы імкнуцца адпавядаць сучаснасці. Прынамсі, для вучняў ствараюцца максімальна спрыяльныя ўмовы для раскрыцця і развіцця іх здольнасцей. З 2021 года на базе школы працуе раённы рэсурсны STEM­-цэнтр, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

А пачыналася ўсё з арганізацыі факультатыўных заняткаў “Творчая дзейнасць у асяроддзі праграмавання Scratch” для 2—4 класаў, “Стварэнне камп’ютарных гульняў на мове візуальнага праграмавання Scratch” для больш старэйшых вучняў. У 2019 годзе ў школе пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій адкрылі STEM-клас, і папуляр­насць названых факультатываў узрасла. Мадэратарам ідэі з’яўляецца педагог Віктар Гардзейчык, які паспяхова прайшоў анлайн-навучанне, вочнае навучанне пры Парку высокіх тэхналогій, мае сертыфікаты Scratch-teacher, Scratch-master і сёння з’яўляецца кіраўніком раён­нага STEM-цэнтра.

Анлайн-курсы па Scratch-праграмаванні прайшлі яшчэ некалькі настаўнікаў школы. Каманда педагогаў прымае
ўдзел у раённых метадычных фестывалях педагагічных ідэй. А Scratch-нас­таўнік Віктар Уладзіміравіч Гар­дзейчык праводзіць майстар-класы як пераможца раённага этапу прафесійнага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” і ўдзельнік абласнога этапу, дзе таксама праводзіў майстар-клас па Scratch-праг­рамаванні.

Як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце каардынатар работы STEM-цэнтра Таццяна Гар­дзейчык, у школе рэалі­зуецца прынцып міжпрадметных сувязей, заняткі па STEM-кірунку праводзяцца пастаянна (навучэнцы дэманструюць добрыя веды па матэматыцы і англійскай мове, фізіцы і хіміі, інфарматыцы і інжынерыі, візуальным праграмаванні і робататэхніцы).

Чытайце матэрыял Вольгі ДУБОЎСКАЙ у нумары ад 3 сакавіка 2023 года.