Сто пытанняў даросламу

- 13:22Падзеі, Сацыяльны ракурс

Аднайменнае ток­шоу — гэта сустрэча ў фармаце “пытанне — адказ”, дзе кожны вучань можа пацікавіцца важнымі для яго рэчамі.

Першым госцем нашай імправізаванай студыі стаў старшыня Валеўскага сельскага выканаўчага камітэта Дзмітрый Піваварчык.

Бацька, сын, грамадзянін — гэтымі словамі ахарактарызаваў сябе наш госць у пачатку ток-шоу. Затым у адрас Дзмітрыя Вячаслававіча паступіла мноства пытанняў асабістага характару. Дзеці цікавіліся яго школьнымі гадамі, сям’ёй, захапленнямі. Хтосьці цікавіўся перспектывамі развіцця сельскага Савета, добраўпарадкаваннем родных вёсак. Што такое патрыятызм? Якім павінен быць патрыёт? На гэтыя і многія іншыя пытанні дзеці атрымалі шчырыя адказы.

“Беларусь — гэта мір, вернасць традыцыям, прыгажосць, бяспека, магчымасці, перспектыва, упэўне­насць у заўтрашнім дні”, — менавіта так дзеці адказалі на пытанне госця “Што
такое Беларусь для кожнага з вас?”.

Дыялог быў адкрытым, шчырым, дынамічным і змястоўным. Дзеці атрымалі не толькі адказы на пытанні, якія іх цікавілі, але і шмат станоўчых эмоцый.

Настасся МАЦКЕВІЧ,
намеснік дырэктара аздараўленчага лагера “Ад сэрца да сэрца” Валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.