“Студэнцкая восень” у Магілёве

- 11:16Навіны рэгіёнаў

Рэгіянальны этап маладзёжнага прафсаюзнага форуму студэнцтва “Студэнцкая восень” прайшоў у Магілёве. Ён сабраў прадстаўнікоў 20 устаноў адукацыі з Магілёва, Бабруйска, Горак, Кіраўскага, Клічаўскага і Клімавіцкага раёнаў. Усяго ў мерапрыемствах форуму прынялі ўдзел больш за 700 студэнтаў і навучэнцаў профільных каледжаў вобласці.

Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве.

“Студэнцкая восень” — гэта яшчэ адна прыступка да ўзаемаразумення і больш цеснага ўзаемадзеяння з моладдзю прадстаўнікоў улады і грамадскіх арганізацый. Форум праводзіцца з 2016 года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і перш за ўсё пазіцыянуе сябе як адкрытая камунікатыўная пляцоўка, дзе можна выказаць свой пункт гледжання, падзяліцца думкамі і ідэямі, задаць пытанне або абмеркаваць праблему.

Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве.Акрамя таго, форум накіраваны на садзейнічанне забеспячэнню занятасці навучэнскай моладзі. Так, маладыя людзі наведалі шэраг буйных прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Яны пазнаёміліся з вытворчымі магчымасцямі, работай прафсаюзных камітэтаў, а таксама пагутарылі з наймальнікамі і прафсаюзнымі лідарамі працоўных калектываў. Гэта дазволіла будучым спецыялістам атрымаць адказ на шэраг актуальных пытанняў: працаўладкаванне на першым рабочым месцы, замацаванне маладых спецыялістаў, атрыманне імі дадатковых гарантый у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і калектыўнымі дамовамі на прадпрыемствах. У сваю чаргу адкрыты дыялог з патэнцыяльнымі работадаўцамі сфарміраваў у моладзі ўяўленне аб сітуацыі на рынку працы. Паводле слоў арганізатараў, у будучым гэта дапаможа студэнтам і навучэнцам сарыентавацца з выбарам прафесійнага шляху.

Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве.Напрыклад, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў даведаліся, як выпускаюцца ліфты. Іх уразілі маштаб гэтай вытворчасці, велізарныя заводскія плошчы і разнастайнасць мадэлей ліфтаў. “Не кожны дзень трапляеш у такое месца, і гэта ўражвае. Тым больш што мы рэалізуем сябе зусім у іншай прафесіі, — адзначыў 4-курснік каледжа Яўген Раковіч. — Безумоўна, гэта пашырае кругагляд і дае ўяўленне аб тым, як працуюць іншыя людзі. Я атрымаў тут шмат уражанняў і эмоцый. Уявіце сабе, мы кожны дзень спускаемся ў ліфце і не задумваемся, колькі намаганняў трэба прыкласці, каб яго зрабіць!”

Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве.Далей удзельнікі форуму наведалі абласны Цэнтр творчасці, дзе прайшла выстава прафарыентацыйнай, іміджавай прадукцыі і масмедыя ўстаноў вышэйшай адукацыі, рэалізаваны спецыяльны праект для абітурыентаў Магілёва “Універсітэцкае асяроддзе”. Тут жа адбыўся круглы стол па тэме “Роля прафсаюзаў у фарміраванні грамадзянскай супольнасці”. У абмеркаванні актуальных для моладзі пытанняў прынялі ўдзел прадстаўнікі абласной выканаўчай улады, устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама прафсаюзныя лідары рэгіёна.

— Студэнты — гэта маладыя перспектыўныя людзі, за якімі стаіць наша будучыня, развіццё нашай эканомікі і ўсяго грамадства, — адзначыў старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў. — Сёння гэтая сацыяльная катэгорыя мабільная і падкаваная, прычым не толькі тэхнічна, але і інтэлектуальна.

Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве.Таксама Дзмітрый Янкоў выказаў зацікаўленасць у тым, каб работа прафсаюзаў у маладзёжным асяроддзі, у навучальных установах была зразумелая, цікавая і разнастайная, адказвала ўсім патрабаванням і запытам юных грамадзян нашай краіны. Бо менавіта са студэнцтва пачынаецца выхаванне прафсаюзнай культуры ў калектывах, падкрэсліў ён.

Праграма форуму завяршылася маштабным гала-канцэртам “Мая ВНУ — мая малая радзіма” з удзелам лепшых творчых калектываў і выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі Магілёва і вобласці. Кожная навучальная ўстанова, заяўленая як удзельнік форуму, прадставіла на сцэне як мінімум два творчыя нумары. Таксама ў рамках гала-канцэрта адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў стыпендый Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, уручаны падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве.Сертыфікат на атрыманне стыпендый у 2018/2019 навучальным годзе 10 студэнтам вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна ўручыў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў. У ліку ўзнагароджаных — прадстаўнікі БДСГА, Магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова і ўніверсітэта харчавання. Падзякі ФПБ абвешчаны рэктару БРУ Ігару Сазонаву, старшыні прафкама студэнтаў БДСГА Віталю Сідзюку, прафсаюзнаму лідару студэнцтва МДУ імя А.А.Куляшова Таццяне Навіцкай, а таксама старшыні Маладзёжнага савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў старшыні прафкама студэнтаў Магілёўскага ўніверсітэта харчавання Віктару Аўдзюшку.

Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве. Фота да матэрыяла: “Студэнцкая восень” у Магілёве.— Я абсалютна перакананы, што прафсаюз для студэнтаў — гэта не проста арганізацыя, якая абараняе іх правы і інтарэсы, а ў першую чаргу школа жыцця, — лічыць Віталь Сідзюк. — Знаёмства з прафсаюзнымі арганізацыямі маладыя людзі пачынаюць менавіта ў навучальных установах, а паколькі прафсаюз — гэта самая масавая арганізацыя, чаму мы іх навучым, з тым яны і пойдуць у дарослае, самастойнае жыццё.

Маладзёжны прафсаюзны форум “Студэнцкая восень” прайшоў сёлета ў новым фармаце: для студэнцкай моладзі была падрыхтавана шырокая рэгіянальная праграма. Так, 14 лістапада форум адкрыўся ў Мінску, а пасля эстафету падхапіла студэнцкая і навучэнская моладзь усіх абласных цэнтраў.

Юлія БАЧКАРОВА.
Фота аўтара.