Студэнцкі экафэст: хто калі не мы?

- 11:16Выхаваўчая прастора

Учора завяршыўся V Міжнародны маладзёжны фестываль у галіне экалогіі і ўстойлівага развіцця “ВузЭкоФест-2019”. Ён доўжыўся два тыдні і ахапіў 67 устаноў вышэйшай адукацыі з Расіі, Казахстана і Беларусі. Кампанія, накіраваная на папулярызацыю экалагічна дружалюбнага ладу жыцця сярод студэнтаў і ўкараненне сучасных экалагічных практык ва ўніверсітэцкае асяроддзе, праводзіцца ў Беларусі ўжо другі раз. Але сёлета разам са сталічнымі УВА яе падтрымалі і рэгіянальныя ўніверсітэты — усяго іх 9. Каардынацыйную падтрымку фестывалю аказвае ініцыятыва “Моладзь за ўстойлівае развіццё”.

Разумны горад

Фестываль экалогіі і ўстойлівага развіцця — гэта міжуніверсітэцкі фестываль у галіне ўстойлівага развіцця. Кожны год у красавіку УВА праводзяць дзясяткі экалагічных мерапрыемстваў у мэтах паляпшэння нашага навакольнага асяроддзя. Сёлета фестываль быў накіраваны на ўвядзенне зялёнай інфраструктуры ва УВА і прысвячаўся мэце ўстойлівага развіцця № 12 (адказнае спажыванне і вытворчасць). Інавацыі ў галіне ўстойлівага кіравання прыроднымі рэсурсамі, скарачэння харчовых адходаў, пашырэнне практык утылізацыі, паўторнага выкарыстання адходаў мае вырашальнае значэнне для дасягнення гэтай мэты.

Фестываль праходзіў у два этапы: на працягу першага тыдня (8—15 красавіка) ладзіліся гарадскія мерапрыемствы ў Мінску. Напрыклад, для 40 навучэнцаў 9—11 класаў на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна прайшоў “Самы вялікі ўрок у свеце” па мэце ўстойлівага развіцця № 12, пластыкавым забруджванні і цыклічнай эканоміцы, а ў Лошыцкім парку для школьнікаў быў арганізаваны эка­квест. Студэнты Мінска прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала “Горад і зялёныя ўніверсітэты”, серыі выступленняў па тэме адказнага спажывання і вытворчасці EcoScienceTalk, у каманднай віктарыне па экалогіі і ўстойлівым развіцці “Экаквіз”. Сумесна з кампаніяй “Белгіпс-Эка” была праведзена міжуніверсітэцкая акцыя “Папяровы красавік” па зборы макулатуры. Па яе выніках удзельнікі атрымалі прызы ад партнёраў фестывалю, а сабраныя адходы будуць накіраваны на перапрацоўку.

На працягу другога тыдня (15—22 красавіка) мерапрыемствы фэсту ладзіліся ўнутры УВА. Сёлета насычаныя праграмы прапанавалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Мінскі філіял РЭУ імя Г.В.Пляханава, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 46, 23 красавіка.

Святлана НІКІФАРАВА.
Фота аўтара і ўдзельнікаў фэсту.