Ствараць сітуацыю поспеху

- 12:17Якасць адукацыі

У Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі праведзена інструктыўна-метадычная нарада “Актуальныя напрамкі выхаваўчай работы ў 2020/2021 навучальным годзе”, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. У нарадзе прынялі ўдзел супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, РІПА, Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Відэаканферэнцыя была разгорнута на амаль 90 пляцоўках усіх рэгіёнаў краіны, дзе працавалі спецыялісты абласных вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, педагогі-псіхолагі, сацыяльныя педагогі.У цэлым у нарадзе прынялі ўдзел каля 500 педагагічных работнікаў.

У ходзе інструктыўна-метадычнай нарады былі абмеркаваны актуальныя напрамкі выхаваўчай і прафілактычнай работы ва ўстановах прафесійнай адукацыі ў новым навучальным годзе, пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў з нядобранадзейных сем’яў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Таксама была ўзнята тэма навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы ўстаноў прафесійнай адукацыі, арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы. У час правя­дзення сустрэчы былі вызначаны прыярытэты выхаваўчай і прафілактычнай работы на найбліжэйшы час і на перспектыву. Удзельнікі мерапрыемства звярнулі ўвагу на постінтэрнатнае суправаджэнне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, узаемадзеянне з каардынацыйнымі саветамі ўстаноў адукацыі па месцы вучобы навучэнца, аснашчэнне ўстаноў прафесійнай адукацыі спартыўным абсталяваннем, на арганізацыю дадатковай адукацыі спартыўнага кірунку.

Аляксандр Мікалаевіч Мацюшонак, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі, а­дзначыў, што 2020 год з’яўляецца завяршальным годам рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2016—2020 гады. З улікам прапаноў органаў кіравання адукацыяй і ўсіх зацікаўленых распрацаваны праект Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021—2025 гады. Гэты дакумент паслужыць асновай для распрацоўкі комплексных праграм выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на абласным, раённым (гарадскім) узроўнях тэрмінам на 5 гадоў з улікам асаблівасцей рэгіёна, запытаў сям’і, магчымасцей усіх суб’ектаў выхавання. На іх аснове ва ўстановах прафесійнай адукацыі неабходна распрацаваць праграмы выхавання тэрмінам на 5 гадоў і планы работы на бягучы навучальны год.

У новым навучальным годзе неабходна ажыццяўляць індывідуальную прафілактычную работу з навучэнцамі і пашырыць дзейнасць саветаў прафілактыкі ўстаноў прафесійнай адукацыі, праводзіць комплекс мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін і інш.

З улікам прапаноў органаў кіравання адукацыяй і ўсіх зацікаўленых распрацаваны праект Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021—2025 гады. Гэты дакумент паслужыць асновай для распрацоўкі комплексных праграм выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на абласным, раённым (гарадскім) узроўнях тэрмінам на 5 гадоў з улікам асаблівасцей рэгіёна, запытаў сям’і, магчымасцей усіх суб’ектаў выхавання.

А.М.Мацюшонак звярнуў увагу, што з 1 верасня па 30 лістапада бягучага года Міністэрствам адукацыі, РІПА праводзіцца Рэспубліканскі праект “Марафон паспяховых практык” па пытаннях прафілактыкі наркаманіі сярод устаноў прафесійнай адукацыі.

Па меркаванні прадстаўніка галіновага міністэрства, неабходна  працягнуць работу, якая тычыцца фарміравання ў навучэнцаў каштоўнаснага стаўлення да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа. Актуальным у новым навучальным го­дзе з’яўляецца выкарыстанне музейнай педагогікі. З мэтай прыцягнення навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі да наведвання музеяў і папулярызацыі іх дзейнасці мэтазгодна выкарыстоўваць найбольш цікавыя формы музейнай работы: правядзенне музейных лекцый, арганізацыя міні-спектакляў, майстар-класаў, віртуальных экскурсій і інш. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць абнаўленню музейных экспазіцый, стварэнню віртуальных музея­ў. На сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства http://rcek.by/ у раздзеле “Музеі ўстаноў адукацыі” размешчаны даведнікі музеяў устаноў адукацыі нашай краіны, так званых народных музеяў устаноў адукацыі, нарматыўныя дакументы, а таксама метадычныя матэрыялы для педагогаў.

А.М.Мацюшонак нагадаў, што 2020 год працягвае эстафету мінулых гадоў і праходзіць пад знакам Года малой ра­дзімы. У ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках Года малой ра­дзімы рэкамендавана ўдзяліць увагу беражлівым адносінам да культурнай спадчыны, звычаяў і традыцый нашага народа. Мэта­згодным было б актыўна выкарыстоўваць праваслаўнае края­знаўства, азнаямленне са святынямі роднага краю, праводзіць навукова-даследчую работу па вывучэнні, выяўленні, узнаўленні гістарычных помнікаў.

Была звернута ўвага на правядзенне выхаваўча-прафілактычнай работы. Як было адзначана, значную част­ку кантынгенту ўстаноў прафесійнай адукацыі складаюць навучэнцы з няпоўных, мнагадзетных сем’яў, сіроты, непаўналетнія, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, а таксама тыя навучэнцы, якія маюць патрэбу ў спецыяльным педагагічным суправаджэнні. Таму дзейнасць педагагічных калектываў па фарміраванні ў навучэнцаў  законапаслухмяных, адказных паво­дзін па-ранейшаму вельмі актуальная.

Вынікі праведзенага маніторынгу ў сістэме прафесійнай адукацыі сведчаць аб сістэмным падыходзе да арганізацыі выхаваўча-прафілактычнай работы ў навучальных установах.

Вынікі праведзенага маніторынгу ў сістэме прафесійнай адукацыі сведчац­ь аб сістэмным падыходзе да арганізацыі выхаваўча-прафілактычнай работы ў навучальных установах. І ў новым навучальным годзе неабходна працягнуць мэтанакіраваную работу па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін сярод навучэнцаў, скіраваць увагу на індывідуальную прафілактычную работу з навучэнцамі і дзейнасц­ь саветаў прафілактыкі, паставіць на кантроль выкананне Комплексу мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін і інш.

Пры правядзенні комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх выкарыстоўваць формы і метады работы па фарміраванні ў непаўналетняга ўсвядомленай матывацыі да рэабілітацыі, імкнення яго да здаровага ладу жыцця, замацавання ўстойлівых рыс характару, наладжвання станоўчага навучэнскага асяроддзя.

Адной з прыярытэтных задач выхавання навучэнскай моладзі з’яўляецца фарміраванне каштоўнасных адносін да жыцця. У галіне аховы псіхалагічнага здароўя навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі неабходнай з’яўляецца прафілактыка суіцыданебяспечных паводзін, а таксама недапушчэнне ўцягвання падлеткаў у актыўныя супольнасці і гульні, якія маюць суіцыдальны кантэнт.

У мэтах папярэджання суіцы­дальных рызык сярод навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі трэба выбудоўваць прафілактычную работу ў дачыненні да ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: на пачатку навучальнага года правесці дыягностыку эмацыянальнай устойлівасці і самакантролю; на падставе атрыманых вынікаў арганізаваць карэкцыйную работу сярод навучэнцаў па пераадоленні стрэсавых сітуацый, фарміраванні матывацыйна-каштоўнасных адносін да жыцця; выкарыстоўваць актыўныя формы мерапрыемстваў пазітыўнай накіраванасці. Калі выяўлены фактары рызыкі суіцы­дальных дзеянняў, крызіснага стану ў навучэнцаў, трэба выкарыстоўваць Метадычныя рэкамендацыі па прафілактыцы суіцыдальных паводзін навучэнцаў i ўцягвання дзяцей і падлеткаў у актыўныя дэструктыўныя супольнасці і гульні, дзе выпрацаваны алгарытм дзеянняў работнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і органаў унутраных спраў.

А.Ф.Сімакова, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі, паведаміла, што з 2021 года пачнецца рэалізацыя Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2021—2025 гады.

Неабходна павышэнне эфектыўнасці дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстаноў прафесійнай адукацыі. СППС забяспечвае сацыяльна-педагагічную падтрымку навучэнцаў і аказвае ім псіхалагічную дапамогу. Спецыялістам гэтай службы належыц­ь асаблівая роля ў станаўленні асобы будучага спецыяліста.

У новым навучальным го­дзе варта прадоўжыць узаема­дзеянне з мясцовымі епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы, праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей у навучэнскай моладзі.

Летам гэтага года РІПА право­дзіў відэаканферэнцыю пад назвай “Сям’я. Духоўнасць. Здароўе”, дзе быў прадстаўлены перадавы вопыт работы па сямейным, духоўна-маральным выхаванні, выхаванні культуры здаровага ладу жыцця ў навучэнцаў, які мэтазгодна выкарыстоўваць у рабоце з навучэнскай моладдзю і іншым установам прафесійнай адукацыі.

Адным з асноўных сучасных напрамкаў дзейнасці, якое дапамагае навучэнцам падняцца над уласнымі праблемамі і ўбачыць беды і клопаты іншых людзей, а галоўнае дарыц­ь навакольным радасць і душэўную цеплыню, з’яўляецца валанцёрства. Таму неабходна прадоўжыць актыўную практыку валанцёрскага руху ва ўстановах прафесійнай адукацыі.

Дзейнасць па інклюзіі ў сацыяльнае асяроддзе навучэнцаў з АПФР і асоб з інваліднасцю таксама з’яўляецца адной з задач прафесійнай адукацыі.

Пры арганізацыі адукацыйнага пра­цэсу педагагічным калектывам варта забяспечыць няўхільнае выкананне правоў навучэнцаў з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў ходзе выканання Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017—2025 гады: стварэнне адаптыўнага адукацыйнага і безбар’ернага асяроддзя; прыцягненне навучэнцаў з інваліднасцю і навучэнцаў з АПФР у праграмы фарміравання навыкаў зносін і здаровага ладу жыцця, далучэнне такой катэгорыі навучэнцаў да дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання; эфектыўнае супрацоўніцтва ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.

Прадстаўнік міністэрства зазначыла, што неабходна павышэнне эфектыўнасці дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстаноў прафесійнай адукацыі. СППС забяспечвае сацыяльна-педагагічную падтрымку навучэнцаў і аказвае ім псіхалагічную дапамогу. Спецыялістам гэтай службы належыць асаблівая роля ў станаўленні асобы будучага спецыяліста. Было адзначана, што пры арганізацыі дзейнасці спецыялістаў СППС неабходна вырашыць шэраг актуальных задач, у тым ліку прадаставіць магчымасць своечасова павышаць кваліфікацыю гэтым спецыялістам, забяспечыць кабінеты СППС інтэрнэт-сувяззю для доступу да прававых парталаў, для запаўнення рэспубліканскага банка даных аб дзецях-сіротах; арганізаваць работу службы ў пазавучэбны час, у тым ліку ў інтэрнаце, а таксама ў шосты вучэбны дзень; падтрымліваць актуальнасц­ь інфармацыі, размешчанай на сайце ўстановы адукацыі, актывізаваць дзейнасць па асвятленні выхаваўчых мерапрыемстваў, якія праводзяць педагогі-псіхолагі і педагогі сацыяльныя і інш.; праводзіць на пастаяннай аснове практычныя заняткі па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у галіне псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў, навучанню навыкам канструктыўнага папярэджання канфліктаў у маладзёжным асяроддзі, стварэння сітуацый поспеху для моладзі, яе паспяховай сацыялізацыі да працэсу навучання ва ўстанове адукацыі і ўзаемадзеяння ў розных сферах жыццядзейнасці і інш.

Актуальным у новым навучальным годзе з’яўляецца выкарыстанне музейнай педагогікі. З мэтай прыцягнення навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі да наведвання музеяў і папулярызацыі іх дзейнасці мэтазгодна выкарыстоўваць найбольш цікавыя формы музейнай работы.

На нарадзе быў прадстаўлены шырокі пералік зборнікаў і метадычных дапаможнікаў па выхаваўчай прафілактычнай рабоце. Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць свае пытанні і атрымаць на іх адказы.

Ала КЛЮЙКО.