Стварылі “Кнігу памяці”

Ці ведаюць сённяшнія школьнікі ветэранаў свайго раёна, ці могуць іх назваць? Адказам на гэтыя пытанні прысвечаны праект “Кніга памяці”, над якім працавалі вучні 9 класа гімназіі № 1 Свіслачы ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта. Яго мэта — далучэнне маладога пакалення да мінулага нашай краіны, роднага краю, выхаванне пачуцця патрыятызму, грамадзянскага абавязку, глыбокага пачуцця ўдзячнасці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Працуючы над “Кнігай памяці”, вучні знаёміліся з гераічным мінулым нашага раёна, з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вучыліся браць інтэрв’ю, працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, рабіць абагульненні ў вуснай і пісьмовай форме, аналізаваць, рабіць высновы.

Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, на Google-карце адзначылі адрасы пражывання ветэранаў, у фармаце інтэрв’ю, відэа- і фотастужак прадстаўлены запісы аб ветэранах вайны, інтэрв’ю з франтавікамі і членамі іх сем’яў, нарысы аб культурнай спадчыне, у якіх асветлены тэмы бараць­бы і перамогі над фашызмам.

 Як гавораць самі вучні: “Веданне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны садзейнічае фарміраванню нашай актыўнай жыццёвай пазіцыі. Наша памяць — гэта даніна павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія перанеслі ўсе цяжкасці ваенных гадоў”

Вольга ЗДАНОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 9 класа гімназіі № 1 Каліноўскага Свіслачы.