Суперзорачка

З мэтай стварэння ўмоў для прыцягнення дзяцей у грамадскае аб’яднанне “БРПА”, для павышэння прэстыжу і аўтарытэту піянерскай арганізацыі Наваградскім раённым саветам БРПА ў 2016 годзе была распрацавана квэст-гульня “Суперзорачка”. І адразу прыйшлася даспадобы і дзецям, і дарослым.

У лютым 2018 года гульня зноў аб’яднала новыя каманды акцябрат. На базе Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі быў створаны аргкамітэт у складзе членаў дзіцячай і дарослай палат раённага Савета піянерскай арганізацыі, педагогаў-арганізатараў устаноў адукацыі.

Гульня прадугледжвае праходжанне кожнай камандай пяці этапаў (квэстаў). Удзельнікі вызначаюць сваю форму, эмблему, назву. Каманды ўжо прайшлі першы этап гульні “Маленькія зорачкі вялікай краіны”, дзе неабходна было падрыхтаваць выступленне, якое адлюстроўвае дзейнасць акцябрацкай групы, гатоўнасць да ўступлення ў піянеры. Гэта стала своеасаблівай візітоўкай кожнай каманды. Наперадзе яшчэ чатыры выпрабаванні, але ў вачах кожнага ўдзельніка свеціцца ўпэўненасць у сваіх сілах і сілах сяброў. Вынікі гульні будуць падведзены ў маі падчас урачыстага прыёму акцябрат у піянеры.

Таццяна АНІКЕВІЧ,
загадчык аддзела Навагрудскага раённага ЦТДіМ.