Па ініцыятыве першаснай арганізацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі РГА «Белая Русь» 21 лютага супрацоўнікі акадэміі сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове ў анлайн-фармаце.
Яе правядзенне было арганізавана Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН. Дыктоўка прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Супрацоўнікі акадэміі падтрымалі ініцыятыву арганізатараў Тыдня роднай мовы. Рэспубліканская дыктоўка дала магчымасць праверыць узровень сваёй пісьменнасці, прадэманстраваць любоў і павагу да беларускай мовы, у чарговы раз звярнуць увагу на яе прыгажосць, мілагучнасць, адчуць смак і энергію беларускага слова.