Супрацоўніцтва прадаўжае ўмацоўвацца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Сочы запрасіў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна восенню наведаць Магілёў, дзе пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

“У нас запланаваны Вышэйшы дзяржсавет. Мы з вамі яшчэ да выбараў (Прэзідэнта Расіі. — Заўвага Бел ТА.) вызначыліся, што ў Мінску яго правядзём, а затым у нас восенню Форум рэгіёнаў у Магілёве. Звычайна мы праводзілі гэты форум на вышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне дастойна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць пытанні, што назбіраліся ў двухбаковых адносінах. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што, калі сёння не ўдасца прыняць якія-небудзь рашэнні, да іх можна будзе вярнуцца ў час мерапрыемстваў, якія адбудуцца.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін канстатаваў, што супрацоўніцтва паміж краінамі прадаўжае ўмацоўвацца, у тым ліку ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. “Я рады магчымасці на палях сённяшняга міжнароднага мерапрыемства абмеркаваць і двухбаковыя пытанні”, — сказаў ён.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *