Супрацоўніцтва з арыентацыяй на нацыянальныя прыярытэты

- 11:43Інфармацыйная гадзіна

Беларусь разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з установамі сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт урада.

“З моманту набыцця незалежнасці нашай дзяржавай гэтыя ўстановы паслядоўна ўдзельнічалі ў вырашэнні многіх сацыяльна-эканамічных, экалагічных, гуманітарных і іншых задач. Цяпер таксама ажыццяўляецца шэраг праграм, арыентаваных на нацыянальныя прыярытэты Беларусі. Упэўнены, што асновай далейшага плённага супрацоўніцтва Беларусі з установамі сістэмы ААН з’яўляецца захаванне прадстаўніцтвам ААН арыентацыі на нацыянальныя прыярытэты Беларусі”, — падкрэсліў Васіль Мацюшэўскі.

Першы віцэ-прэм’ер прапанаваў абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з ААН у рэчышчы найбольш актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня. “У першую чаргу прапаную зрабіць упор на тым, як механізмы міжнароднага партнёрства і садзейнічання, якія мае ААН, маглі б дапоўніць нацыянальныя намаганні Беларусі ў прыярытэтных галінах развіцця”, — сказаў ён.