Сустрэча лідараў не за гарамі

- 11:15Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у Сінгапуры ў пачатку чэрвеня, паведамляюць інфармагенцтвы.

Даныя аб часе і месцы з’яўляюцца папярэднімі. Аднак адзначаецца, што пра сустрэчу ў Пханмунджоме, які раней разглядаўся ў якасці месца для саміту, на мяжы паміж КНДР і Рэспублікай Карэя, размовы цяпер не ідзе. Мяркуецца, што канчатковае рашэнне аб’явіць амерыканскі лідар.

Кім Чэн Ын ужо заявіў, што разлічвае на пазітыўныя змяненні па выніках сустрэчы з Дональдам Трампам. Гэта стане гістарычным крокам, лічыць ён. Лідар КНДР, па просьбе Трампа, памілаваў трох амерыканцаў.