Сустрэча на ўсе 100

У гэтым навучальным годзе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя прапаноўвае ўзяць удзел у новым праекце “Сустрэчы на ўсе 100”. Праект арыентаваны на тое, каб піянеры і акцябраты змаглі сустракацца з дзеячамі культуры і мастацтва, вучонымі, спартсменамі, грамадскімі дзеячамі нашай краіны, чые асабістыя гісторыі і жыццёвы досвед дапамогуць вызначыць правільныя арыенціры ў будучыні, паслужаць яркім прыкладам для дзяцей.

Фота да матэрыяла: Сустрэча на ўсе 100.Нядаўна ў межах гэтага праекта піянеры дружыны імя М.Амшэя сярэдняй школы № 2 Ваўкавыска зладзілі сустрэчу з паэтэсай, членам Ваўкавыскага раённага літаратурнага аб’яднання “Муза” Галінай Іванаўнай Смок, аўтарам зборніка “Укрощение дождя”, які быў прэзентаваны летам гэтага года.

Госця расказала пра сябе, прачытала самыя важныя і любімыя вершы, падзялілася творымі ідэямі і планамі.
Дзеці, у сваю чаргу, змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі. Галіна Іванаўна правяла конкурс на лепшую дэкламацыю вершаў і пераможцы ўручыла салодкі падарунак.

Людміла СТАСЮК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 2 Ваўкавыска.