Сустрэча з дэпутатам

- 16:38Нам пішуць

17 верасня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VI склікання Навагрудскай акругі № 57, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Мікалаеўна Папко правяла прыём грамадзян у аграгарадку Вераб’евічы, а потым сустрэлася з навучэнцамі Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.

Знаёмства з нашай установай адукацыі пачалося з экспазіцыі “Беларуская хатка”, якая размясцілася на тэрыторыі школы. Экскурсаводы расказалі пра побыт беларусаў, асаблівасці вядзення гаспадаркі, прадставілі прадметы розных рамёстваў, якімі займаліся мясцовыя жыхары ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст.

Потым Вольга Мікалаеўна пабывала на экскурсіі ў краязнаўчым музеі школы, якую правёў кіраўнік музея Дзмітрый Барысавіч Мароз. Тут госця пазнаёмілася з гісторыяй стварэння музея, самымі цікавымі экспанатамі. Асаблівая ўвага была звернута на архіў графаў О’Руркаў — уладальнікаў маёнткаў нашай мясцовасці ў ХІХ пачатку ХХ стст., на праяўленні Халакосту на тэрыторыі нашай мясцовасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На памяць аб сустрэчы Вольга Мікалаеўна перадала ў бібліятэку ўстановы адукацыі дыск з відэаролікам пра Мірскі замак і кнігу “Партрэты князёў Радзівілаў”, аўтарам якой яна з’яўляецца.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.