Сустрэча з лірыкай

- 16:38Нам пішуць

У межах правядзення Дня беларускай мовы ў нашай дашкольнай установе “Яслі-сад № 73 г. Гродна” адбылося свята “Галасы малой радзімы”. Ганаровымі гасцямі сталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Кудлачоў і суаўтар яго кніг Ірына Фамянкова.

Віктар Сямёнавіч і Ірына Васільеўна пазнаёмілі дзяцей са сваім новымі кнігамі “Парады чараўніка Гантэлькіна”, “Прылятаюць ноччу сны”, “Парады феі Ветлівасці”. Гэта было свята, напоўненае вясёлымі, пазнавальнымі і цікавымі творамі аўтараў. Творцы з дзецьмі рабілі інсцэніроўкі, загадвалі і адгадвалі загадкі. Напрыканцы свята дзеці падзякавалі гасцям: “Вершы атрымаліся! Дзякуй, паэт!”.

Сусанна ЛІТВІНКА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 73 г. Гродна.