Сустрэча з пісьменнікам

- 14:42Нам пішуць

Надзвычай цікавым і запамінальным атрымаўся беларускамоўны дзень, які прайшоў у яслях-садзе № 4 Ганцавіч. У госці да педагогаў і дзяцей завітаў мясцовы пісьменнік Аляксей Галаскок.

Фота да матэрыяла: Сустрэча з пісьменнікам.Выхаванцы з задавальненнем слухалі вершы і загадкі, напісаныя аўтарам, зацікаўлена разглядалі фотаздымкі з яго жыцця.

Аляксей Пятровіч адзначыў, што зберагчы родную мову можна толькі ў сям’і, прывучаючы да яе змалку.

Фота да матэрыяла: Сустрэча з пісьменнікам.Для дарослай аўдыторыі пісьменнік прачытаў шмат лірычных, гумарыстычных і сатырычных твораў.

Напрыканцы сустрэчы аўтар пакінуў запіс у летапісе ўстановы і аўтографы на сваіх кнігах “Гаманлівы ручаёк”, “Асенняя бліскавіца” і “З вясёлай торбы”.

Святлана БАГРОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Ганцавіч.