Сустрэча з цудоўным

12 лістапада для выхаванцаў Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна аказалася багатым на сюрпрызы. У госці завітала бібліятэка разам з бібліятэкарам Харосіцкай сельскай бібліятэкі Наталляй Філіпчык, якая прынесла выхаванцам шмат дзіцячых кніг з яркімі малюнкамі. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы і апавяданні, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, разглядалі каляровыя ілюстрацыі. Бібліятэкар звярнула ўвагу на яркае афармленне дзіцячых кніжак і часопісаў і пастаралася данесці чароўныя гукі роднай мовы, каб усе адчулі захапляльную меладычнасць беларускага слова.

Фота да матэрыяла: Сустрэча з цудоўным.Дзеці засвоілі асноўныя правілы абыходжання з кнігай, даведаліся шмат новага, атрымалі безліч станоўчых эмоцый.

Напрыканцы бібліятэкар кожнаму падарыла часопісы, кніжкі-малышкі і расфарбоўкі, запрасіла ўсіх дзетак наведаць бібліятэку сумесна з бацькамі.

Фота да матэрыяла: Сустрэча з цудоўным. Фота да матэрыяла: Сустрэча з цудоўным. Фота да матэрыяла: Сустрэча з цудоўным.Спадзяёмся, што далейшая работа ў супрацоўніцтве з бібліятэкай працягнецца, а кнігі і надалей будуць духоўна ўзбагачаць маленькіх выхаванцаў і напаўняць іх свет дабром, спагадлівасцю і любоўю. Несумненна: кожная сустрэча дзяцей з кнігай ператворыцца ў свята, якое будзе абуджаць у малых жаданне няспынна адкрываць для сябе мудры свет кніг, поўны чароўных таямніц, незвычайных здарэнняў і яскравай прыгажосці жыцця.

С.А.МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.