Сустрэчы, знаёмствы, адкрыцці: Віцебск вітае сяброў!

- 14:33Навіны рэгіёнаў, Рознае

Абнаўленне зместу адукацыйнага працэсу ў аб’яднаннях па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове ўкаранення сучасных адукацыйных праграм, методык і тэхналогій абмеркавалі ўдзельнікі двухдзённага пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якое прайшло ў Віцебску.

Больш за 50 прадстаўнікоў усіх абласцей краіны прыехалі ў горад мастакоў і майстроў, каб пазнаёміцца з вопытам работы калег, падзяліцца метадычнымі напрацоўкамі, расказаць пра свае дасягненні і праблемы, якія вырашае сучасная сістэма дадатковай адукацыі ў цэлым і педагогі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў прыватнасці. Адкрыццё пасяджэння адбылося ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі Віцебска.
— Віцебск — горад асаблівы, — звяртаючыся да педагогаў, адзначыў начальнік аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка. — Пацвярджэннем маіх слоў будзе і ўнікальная гісторыка-культурная і мастацкая спадчына, і мастацка-педагагічная школа — сярод вас, ведаю, нямала выпускнікоў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М.Машэрава. Сваю спецыфіку мае і сістэма дадатковай адукацыі Віцебшчыны: у адрозненне ад іншых рэгіёнаў у нас з 33 устаноў дадатковай адукацыі 27 шматпрофільных і толькі 6 монапрофільных.
Глыбокую павагу і ўдзячнасць калегам з Віцебскага рэгіёна ад імя кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі выказала загадчык аддзела цэнтра Тамара Сідарэвіч.
— Вышэйшае прызначэнне любой формы прафесійнай педагагічнай камунікацыі — у гэтым выпадку нашага аб’яднання — усведамленне сябе як прафесіянала-творцы і свайго месца ў цэлым у сістэме адукацыі. Я думаю, што самым важным з’яўляецца асэнсаваная дзейнасць кожнага з нас на ўзроўні таго, які вопыт мы бачым, якія ідэі будзем укараняць у сябе, — адзначыла Тамара Арсенцьеўна. — Тэма пасяджэння вельмі актуальная, і сімвалічна, што мы сустрэліся менавіта на Віцебшчыне, — гэта безумоўнае сведчанне вагі і значнасці вопыту ўстаноў респ. метод. дпи1(сайт)дадатковай адукацыі рэгіёна. Выступленні і прадстаўленні вопыту на рэспубліканскіх аглядах, семінарах, канферэнцыях, навукова-метадычных секцыях пастаянна пацвярджаюць высокі статус абласнога палаца, цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка як метадычных цэнтраў, якія забяспечваюць распрацоўку новых методык, тэхналогій і мадэлей педагагічнай дзейнасці, абагульнення і распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту — ад сельскіх устаноў да ўстаноў абласнога ўзроўню. На маю думку, галоўная ўласцівасць сістэмы дадатковай адукацыі Віцебшчыны — у прыярытэце выхавання. Аб гэтым гавораць адукацыйныя праграмы, якія носяць практыка-арыентаваны характар, праекты, прадстаўленыя калегамі на выставах і ў рамках пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў.
— Для нас з’яўляецца бясспрэчным той факт, што Віцебск — культурная сталіца Беларусі, — выказала перакананне сваіх калег загадчык сектара выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі Ірына Макарава. — Гэта месца з незвычайнай аўрай. Можа, таму, што дагэтуль лунае над ім дух фантастычнага Шагала і рэвалюцыйнага Малевіча, дыханне творцаў сярэбранага перыяду, калі сціплы правінцыяльны горад праславіўся як цэнтр вытанчаных мастацтваў, калі фарміраваўся энцыклапедычны тэрмін “Віцебская мастацкая школа”. Але гэтая аўра зараджалася яшчэ раней: у рабоце старажытных майстроў, якія расказваюць нам у простым матэрыяле — камені, дрэве, саломцы — аб адзінстве светабудовы, калі знешне простая форма народных вырабаў нясе глыбокія веды, сусветную ідэю, стварае карціну, у якой Космас і Зямля непадзельныя. Іх веды перадаюцца праз пакаленнні і праз стагоддзі ўвасабляюцца ў талентах вядомых мастакоў. Я ўпэўнена, што і будучых, выхаваннем якіх мы непасрэдна займаемся. А наша выдатная мастацкая спадчына служыць асновай для фарміравання творча актыўнага, сацыяльна крэатыўнага падрастаючага пакалення.
— Удзельнікі пасяджэння наведалі выставу творчых работ “На сямі пагорках…” навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі Віцебска, майстар-класы, адкрытыя заняткі, метадычную выставу “Развіццё творчых респ. метод. дпи3(сайт)здольнасцей і пазнавальнай сферы вучняў сродкамі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці: мадэлі, формы і тэхналогіі педагагічнай дзейнасці”, паўдзельнічалі ў шэрагу мерапрыемстваў. Госці былі ў захапленні ад канцэрта-прэзентацыі “Свет, які патрэбен мне” калектываў тэатраў моды “Наш стыль”, “Дэбют” і “Дзіва”, — расказала намеснік генеральнага дырэктара загадчык аддзела эстэтычнага выхавання Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі Наталля Янцэвіч. — Цікавасць калег з іншых рэгіёнаў выклікаў вопыт устаноў вобласці па рэалізацыі міжведамасных праектаў “Сацыяльнае партнёрства як умова эфектыўнага функцыянавання і развіцця аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці”. Прыемна, што пры падвядзенні вынікаў пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання за круглым сталом усе ўдзельнікі адзначылі высокі ўзровень арганізацыі, змястоўнасць, практычную накіраванасць, актуальнасць і рэгіянальную самабытнасць прадстаўленага вопыту дзейнасці педагогаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Віцебскай вобласці.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.