Сустрэнемся ў анлайне

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі стараецца быць як мага бліжэй да сваёй патэнцыяльнай аўдыторыі, дзеля гэтага яго супрацоўнікі прыдумалі некалькі цікавых рэчаў. Яны ўжо рэалізоўваюцца, таму любы жадаючы можа іх ацаніць.

Першае — гэта маска на старонцы палаца ў Instagram. Яна ўжо знайшла сваю папулярнасць, бо яе выкарыстоўваюць каля 100 разоў на дзень. “Наша маска цікавая тым, што яна вызначае схаваны талент, — гаворыць культарганізатар Ганна Каюрава. — Трэба навесці маску на твар чалавека, і яму выпадзе пэўны кірунак дзейнасці. Любы з іх прадстаўлены ў нашым палацы. Маска дазваляе дзецям і нават іх бацькам разгледзець варыянты новага занятку, пра якія яны нават не задумваліся. Напрыклад, у дзяцей, якія цікавяцца робататэхнікай, выскоквае вакал, музыка. Спачатку яны косяцца, а потым разумеюць, што можна стварыць, напрыклад, музычнага робата”.

Другое — гэта навігатар захапленняў на сайце палаца. Штогод ва ўстанове працуе каля 800 гурткоў, і вы­браць нешта адно ў такой разнастайнасці вельмі цяжка. Для гэтага і стварылі навігатар, дзе можна па пэўных катэгорыях звузіць пошук. “Ёсць катэгорыі па напрамку дзейнасці, па ўзросце, па відзе аплаты. Можна адзначыць па­трэбнае ва ўсіх трох і скараціць час і кола пошуку. Да адкрыцця запісу ў гурт­кі, а ён бу­дзе праходзіць з 24 жніўня па 6 верасня, мы дада­дзім да кожнага аб’яднання кнопку анлайн-запісу: так бацькам будзе яшчэ зручней пакінуць заяўку”, — тлумачыць Ганна Віктараўна.

З 24 жніўня пачынаецца запіс не толькі анлайн, але і афлайн, у мармуровай зале палаца. Як заўсёды, бу­дуць прадстаўлены ўсе аддзелы, можна будзе паразмаўляць з педагогамі, выхаванцамі гурткоў, даведацца пра неабходныя падрабязнасці і запі­саць дзіця. Запіс будзе праходзіць з 9 да 19 гадзін кожны дзень, без выхадных і абеду.

Настасся ХРЫШЧАНОВІЧ.