Сусветныя войны хвалююць юнацтва

- 11:15Адукацыйныя праекты

На гістарычным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны дзясяты раз прайшла алімпіяда па гісторыі сярод студэнтаў УВА па тэме “Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва”.

Удзельнікамі сталі каманды студэнтаў з Гомеля, Мазыра, Чарнігава і Навазыбкава. Дэбютантамі сталі гісторыкі са Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нежынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Гогаля, а таксама Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Алімпіяда ўключала заданні трох відаў: для студэнтаў гістарычных, негістарычных спецыяльнасцей і замежных студэнтаў, якія вучацца ва ўніверсітэтах Беларусі і на постсавецкай прасторы. Кожны від задання прапаноўваў адказы на 32 пытанні рознага ўзроўню складанасці.

У конкурсе сярод тых, хто паглыблена вывучае гісторыю, пераможцамі сталі каманды ГДУ імя Ф.Скарыны, Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Нежынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Гогаля. Сярод прадстаўнікоў негістарычных спецыяльнасцей дыпломы І ступені прысуджаны камандам № 1 і № 2 Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна. Каманда са Смаленска стала абсалютным лідарам сярод замежных студэнтаў, набраўшы 50 балаў з 50 магчымых.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.