Сувеніры сваімі рукамі робяць дзеці ў аб’яднанні па інтарэсах «Разьба па дрэве» ў Чэрыкаве

Хутка вуліцы напоўняцца мімозамі і цюльпанамі, мужчыны пачнуць бегаць па магазінах у пошуках падарункаў, а ў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Разьба па дрэве» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чэрыкава ўсё даўно гатова.