Свае перамогі дорым маці

Пад такой назвай прайшла спартландыя ў нашай установе адукацыі напярэдадні свята, прысвечанага Дню маці.

Не раз класныя кіраўнікі задавалі сабе пытанне, як з’яднаць бацькоў сваіх вучняў, а асабліва бацькоў першакласнікаў. І вось напярэдадні такога цудоўнага свята, як Дзень маці, класны кіраўнік 1 класа М.М.Даніленка арганізавала і правяла спартландыю “Свае перамогі дорым маці”, якая згуртавала ўсіх матуль.

У спартландыі ўдзельнічалі маці разам са сваімі дзецьмі. З упэўненасцю можна сказаць, што і матулі, і дзеці паказалі з’яднанасць, спрыт, хуткасць. Безумоўна, не абышлося без віншаванняў дачок і сыноў. Дзеці спявалі песні, расказвалі вершы, дарылі сваім любімым матулям паштоўкі. Эмоцыі перапаўнялі ўсіх. І ніхто не хацеў, каб свята заканчвалася.

Матулі з нецярпеннем будуць чакаць новай сустрэчы.

Алена ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Багданаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Валожынскага раёна.