Свет вымагае выпрацоўкі адзіных правіл міжнародных паводзін

- 11:22Інфармацыйная гадзіна

У свеце адбываецца ўсведамленне таго, што неабходна выпрацаваць адзіныя правілы паводзін, каб забяспечыць эфектыўнае развіццё эканомікі. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у час “Прамой лініі”, паведамляе ТАСС.

“Важна, што адбываецца ўсведамленне таго, што трэба садзіцца за стол перагавораў і выпрацоўваць прымальныя для ўсіх правілы паводзін, якія дадуць магчымасць сусветнай эканоміцы эфектыўна развівацца”, — сказаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі таксама заявіў, што пошліны ЗША на сталь і алюміній, па сутнасці, з’яўляюцца санкцыямі для ЕС, Мексікі і Канады. “Відаць, нашы партнёры думалі, што іх ніколі гэта не закране. Вось такая контрпрадукцыйная палітыка, звязаная з абмежаваннямі і санкцыямі. Але цяпер мы бачым, што гэта адбываецца. Увядзенне загара-джальных пошлін на сталь, на алюміній не толькі для Еўропы, але і для Канады, для Мексікі — гэта і ёсць санкцыі, толькі па-іншаму сфармуляваныя”, — заявіў Уладзімір Пуцін.