Светлае свята

- 11:55Нам пішуць

Стала добрай традыцыяй у нашай школе штогод праводзіць свята Вялікадня. Адзначаючы яго ў школе, мы далучаем нашых дзяцей да вытокаў народнай культуры.

Удзельнікамі былі навучэнцы пачатковай школы. У сцэнарый свята, якое было праведзена ў шосты школьны дзень, былі ўмела ўплецены музычныя нумары і традыцыі святкавання Вялікадня. Дзеці чыталі вершы пра пасху, пірагі, фарбаваныя яйкі і г.д.

Нашы вучні самі паспрабавалі фарбаваць велікодныя яйкі. Пасля заканчэння мерапрыемства дзеці пілі гарбату з печывам і віншавалі адно аднаго з надыходзячым святам.

Марыя КАСПАРЭВІЧ,
класны кіраўнік 4 класа.