Свята дабрыні, пашаны і самаадданасці

Ва ўсім свеце адзначаюць дзень, прысвечаны самаму дарагому і блізкаму чалавеку. На сярэдзіну кастрычніка прыпадае вельмі светлае і радаснае свята — Дзень маці. У нашай краіне Дзень маці прымеркаваны да праваслаўнага свята Пакрова Божай Маці, які адзначаецца 14 кастрычніка.

12 кастрычніка ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці прайшло свята, прысвечанае Дню маці і Пакрову Божай Маці. У праграме — песні, вершы, прытчы, прысвечаныя ўрачыстасці. Атмасфера была прасякнута эмацыянальнасцю, лірызмам.

Сярод гасцей — настаяцель царквы Раства Прасвятой Багародзіцы Дзмітрый Смурага. Бацюшка расказаў пра свята Пакрова Божай Маці, павіншаваў прысутных мам, бабуль, выхавальніц, настаўніц са святам, пажадаў, каб светлы мацярынскі Пакроў Божай Маці заўсёды асвятляў іх жыццёвы шлях. А дзецям айцец Дзмітрый пажадаў слухацца, паважаць сваіх мам, бабуль, клапаціцца пра іх не толькі ў гэтае свята, але і заўсёды.

Марына НАГУЛЕВІЧ,
настаўніца Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.