Свята дружбы

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — значнае свята. Гэтым днём ва ўстановах адукацыі арганізоўваюцца мерапрыемствы, якія дапамагаюць маладому пакаленню зразумець сутнасць і неабходнасць Саюзнай дзяржавы.

Не засталіся ўбаку ад гэтай падзеі і вучні школы. 2 красавіка ў нашай навучальнай установе прайшлі мерапрыемствы, тэматычныя ўрокі, дэманстраваліся мастацкія і дакументальныя фільмы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Школьны бібліятэкар арганізавала выставу літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”.

У 4 класе прайшла класная гадзіна-віктарына “Дзве краіны — дзве сястры”. Вучні пазнаёміліся з галоўнымі сімваламі Расіі, даведаліся пра многія традыцыі суседняй дзяржавы, пра яе культуру. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў дзяцей міралюбнасці і разумення іншых людзей, умення пазітыўна з імі ўзаемадзейнічаць.

Наталля СКВАРАДА,
настаўніца пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.