Свята дзяцей і бацькоў

Здаецца, зусім нядаўна празвінеў першы школьны званок новага навучальнага года. Дзеці ўпершыню пераступілі школьны парог. Усё для іх было новае, цікавае, незвычайнае. Ды за месяц навучання яны сталі сапраўднымі школьнікамі.

Гэта было заўважна падчас свята “Мы школьнікамі сталі!”: дзеці прадэманстравалі правілы паводзін у школе, паказалі добрыя веды па вучэбных прадметах, падарылі музычныя і танцавальныя нумары. Сваіх дзетак прыйшлі павіншаваць і бацькі, для якіх гэта таксама сапраўднае свята. Напрыканцы вучні далі абяцанне і сталі паўнапраўнымі членамі нашай школьнай сям’і. Кожны атрымаў пасведчанне першакласніка.

Ларыса ПАЧАБЫТ,
настаўніца пачатковых класаў
Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.