Свята дзяцінства

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Такая незвычайная назва свята нагадвае: дзяцінства кожнага дзіцяці павінна быць пад абаронай дарослага.

1 чэрвеня — яшчэ і першы дзень лета. Яго ў яслях-садзе № 6 Навагрудка сустракаюць па-святочнаму. Разам з музычнымі кіраўнікамі дзеці з задавальненнем спявалі, танцавалі, гулялі. Галоўным персанажам свята быў заяц Скакун з паветраных шароў. Пасля мерапрыемства нашы выхаванцы наведалі гарадскі парк і плошчу імя Леніна, дзе паўдзельнічалі ў конкурснай праграме і пакаталіся на каруселях. Усе атрымалі салодкія прызы.

Дзяцінства — час, калі дарослым давяраюць. Таму важна не расчараваць дзіцячыя надзеі і зрабіць іх шчаслівымі.

Ірына МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.