Свята дзяцінства

У Палацы Незалежнасці 1 чэрвеня прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Гасцямі свята сталі больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 8—12 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны. У іх ліку былі дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў і якія пражываюць у дзіцячых дамах рознага тыпу ці ў прыёмных сем’ях, дзеці са шматдзетных сем’яў, а таксама выдатнікі вучобы і актыўныя ўдзельнікі творчых конкурсаў.

Аніматары, танцы, конкурсы, фотасесіі, атракцыёны віртуальнай рэальнасці, рамесніцкія і мастацкія майстар-класы — зала ўрачыстых цырымоній прымала нязвыклае, але ад гэтага не менш значнае мерапрыемства.

Адным з упрыгажэнняў Палаца Незалежнасці стала незвычайнае дрэва-выцінанка: дзеці стваралі з лямцавай паперы сэрцайкі і пакідалі на іх пажаданні для кіраўніка дзяржавы.

Кульмінацыяй свята стаў канцэрт з музычнымі, танцавальнымі, цыркавымі нумарамі і інтэрактыўнымі гульнямі. Але самае прыемнае дзяцей чакала ў канцы: падарункі ад прэзідэнта — яркія рукзакі, поўныя прысмакаў.

Па інфармацыі БелТА.
Фота БелТА.