Свята пасвячэння ў чытачы

Напярэдадні тыдня дзіцячай кнігі ў сярэдняй школе № 4 Ваўкавыска прайшло традыцыйнае мерапрыемства “Свята пасвячэння ў чытачы”, куды запрасілі ўсіх першакласнікаў. Школьны бібліятэкар С.І.Лойка разам з памочнікамі расказала пра гісторыю стварэння кнігі. Паштальён Печкін вучыў першакласнікаў абыходзіцца з кнігай. Юныя чытачы спаборнічалі ў кемлівасці і знаходлівасці. Адгаваючы загадкі, наперабой адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, запаміналі правілы беражлівага стаўлення да кніг. І нават старая Шапакляк, як ні спрабавала, не сапсавала свята.

Закончылася мерапрыемства ўручэннем грамат “Лепшыя чытачы” самым актыўным наведвальнікам бібліятэкі, медалёў “Чытачы бібліятэкі” і пажаданнем заходзіць у госці да кніг часцей. Уражаныя першакласнікі пасля свята амаль усім класам прыйшлі ў бібліятэку па кнігі для дамашняга чытання.

Таццяна НОВІК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска.