Свята роднага слова

- 14:51Нам пішуць

Падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Субацкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе адбыўся шэраг мерапрыемстваў, якія садзейнічалі развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей, пашырэнню кругагляду навучэнцаў, выхаванню любові і павагі да роднага слова.

Дзеці з цікавасцю рыхтаваліся і актыўна ўдзельнічалі ў гульнях па творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, Д.Бічэль-Загнетавай, у конкурсе насценгазет “Зямля пад белымі крыламі”. Вучні 6—11 класаў паказалі свае веды і творчыя здольнасці ў конкурснай праграме “Турнір знаўцаў роднай мовы”, у мерапрыемстве “Свята роднага слова”, літаратурнай вечарыне “Вобраз малой радзімы ў творчасці Я.Янішчыц”, конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў.

Аксана ХАЯН,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.