Свята сапраўдных мужчын

23 лютага адзначаецца свята сапраўдных мужчын — смелых, спрытных, надзейных абаронцаў. Кожны год у яслях-садзе № 8 Смаргоні святкуюць Дзень абаронцаў Айчыны. Сёлета яго падрыхтавала Алена Леанідаўна Дземідовіч.

Свята атрымалася цікавае. Дзеці песнямі, вершамі віншавалі тат, дзядуль. Хлопчыкі і дзяўчынкі з героем мультфільма катом Матроскіным бралі ўдзел у спаборніцтвах. Таты з дзецьмі выконвалі заданні і паказвалі трываласць, спрытнасць, хуткасць.

Напрыканцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў узнагародзілі ганаровымі медалямі.

Ірына САЛЬМАНОВІЧ,
выхавальніца ясляў-сада № 8 Смаргоні.