Свята творчасці, майстэрства і вясны

- 12:06Навіны рэгіёнаў, Сацыяльны ракурс

Урачыстае адкрыццё абласнога агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі адбылося 6 сакавіка ў Віцебску на пляцоўках 3 устаноў адукацыі.

Цудоўнае свята творчасці і майстэрства — працяг вялікай традыцыі, падтрыманай многімі пакаленнямі навучэнцаў і іх педагогаў, а разам з тым адна з самых доўгачаканых і запамінальных падзей вясны. Гэта пераканаўчае пацвярджэнне таго, наколькі самабытны і ўнікальны Паўночны рэгіён Беларусі. А галоўнае яго багацце — людзі, здольныя пазна­ваць свет па законах прыгажосці і ствараць прыгажосць сваімі ру­камі. На Рэспубліканскай выставе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ў 2018 годзе ўстановы адукацыі Віцебшчыны былі ўдастоены 36 дыпломаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — гэта значна больш, чым у любой іншай вобласці краіны.

Штогадовы абласны агляд праводзіцца галоўным упраўленнем па адукацыі Віцебскага аблвыканкама з мэтай удасканалення работы па выяўленні і падтрымцы таленавітай і адоранай моладзі, прыцягненні навучэнцаў да інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, удасканаленні іх прафесійнай падрыхтоўкі, рэалізацыі творчых здольнасцей педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, узмацненні прафарыентацыйнай дзейнасці, стымуляванні работы па распрацоўцы новых тэхнічных сродкаў навучання і тэхналогій вытворчасці прадукцыі ў майстэрнях, актывізацыі аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнага і дэкаратыўна-прыкладнога напрамкаў, укараненні ў вытворчасць і адукацыйны працэс лепшых тэхнічных распрацовак, сродкаў навучання, энергазберагальных тэхналогій. Цырымонія адкрыцця агляду праходзіла ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі. Працяглымі авацыямі зала вітала шаноўных ветэранаў сістэмы адукацыі Міхаіла Ціву, Рыгора Сутулу, Валерыя Шырокава. Са словамі прывітання і ўдзячнасці да ўдзельнікаў, арганізатараў і гасцей звярнуліся начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома і дацэнт кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Яўген Бялоў. Яркую канцэртную праграму падарылі лепшыя творчыя калектывы ўстаноў адукацыі рэгіёна.

У падрыхтоўцы выстаў прынялі ­ўдзел 33 установы прафесійна-тэх­нічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 8 устаноў дадатковай адукацыі. Прадстаўлена 1118 экспанатаў, ­аўтарамі якіх з’яўляюцца больш за 600 навучэнцаў і 300 работнікаў ­устаноў адукацыі. Экспазіцыі наглядна ілюструюць іх поспехі ў развіцці інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, высокі творчы патэнцыял удзельнікаў, прафесійны падыход педагогаў. Выстава ў Віцебскім дзяржаўным індустрыяльна-тэхналагічным каледжы паказвае дасягненні ўстаноў адукацыі ў распрацоўцы сучасных практычных мадэлей і ўзораў, інавацыйны падыход у праектаванні і вырабе прыстасаванняў, механізмаў, прыбораў і стэндаў. У выставачнай зале абласнога інстытута развіцця адукацыі прыцягваюць увагу прысвечаныя Году малой радзі­мы экс­пазіцыі Віцебскага дзяржаў-нага інду­стрыяльна-тэхналагічнага і Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага ка­­леджаў, ­Аршанскага дзяржаўнага пра­фесійнага ліцэя тэкстыльшчыкаў імя Г.В.Сямёнава, фотазона Аршан­скага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа, чайны пакой Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага кале­джа сельскагаспадарчай вытворчасці, арыгінальныя экспазіцыі Аршанскага дзяржаўнага політэхнічнага прафе­сійна-тэхнічнага каледжа і Віцебскага політэхнічнага прафесійнага ліцэя, дэкаратыўныя вырабы і калекцыі Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці, вырабы з дрэва і металу Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага, Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага і Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжаў, саламяныя вырабы Пастаў­скага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельгасвытворчасці, а таксама макеты ваеннай тэхнікі Гарадоцкага дзяржаў­нага аграрна-тэхнічнага каледжа. Агляд дэманструе паступальны рух у пошуку інавацыйных падыходаў развіцця тэхнічнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на аснове захавання беларускай нацыянальнай культуры, традыцыйных промыслаў і рамёстваў.

У мэтах прыцягнення да тэхнічнай творчасці, вынаходства і рацыяналізатарства, ­выяўлення і падтрымкі таленавітай і адоранай мо­ладзі ў рамках агляду арганізаваны прамежкавыя конкурсы “Свет адкрыццяў”, “Эканомія энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў” і конкурс на лепшы тэхнічны сродак навучання. Пераможцы гэтых конкурсаў у складзе каманды вобласці ў красавіку прымуць удзел у заключным этапе Рэспубліканскага злёту вынаходнікаў і рацыяналізатараў — навучэнцаў і работнікаў
устаноў адукацыі.

Выставы інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі будуць працаваць да 21 сакавіка, лепшыя экспанаты прадставяць рэгіён на Рэспубліканскай выставе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

Таццяна БОНДАРАВА.