Свята ў нашым класе

З пачатку месяца хлопчыкі 4 “А” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка актыўна рыхтаваліся да віншавання аднакласніц са святам 8 Сакавіка.

І арганізавалі цікавыя гульні-конкурсы “Ану адгадай”, “Ану прышый”, падчас якіх дзяўчынкі паказалі сваё майстэрства і кемлівасць. Юныя рукадзельніцы прышывалі гузікі, малявалі крэатыўную хатку для Беласнежкі. А ў конкурсе “Мой кветнік” дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра кветкі і стваралі агульны рознакаляровы кветнік.

Напрыканцы свята хлопчыкі павіншавалі аднакласніц прыгожымі словамі, падарылі кветкі і чароўныя кубкі.

Святлана СЦЁПІНА,
класны кіраўнік 4 “А” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка.