Святочны канцэрт у падарунак для прытулку

У дзіцячы сацыяльны прытулак Смаргонскага СПЦ 14 красавіка разам з класным кіраўніком Людмілай Антонаўнай Захарэвіч завіталі вучні 7 “В” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні. Яны падрыхтавалі цікавы святочны канцэрт, прымеркаваны да свята Вялікадня.

Выхаванцы прытулку пазнаёміліся з падлеткам, які па-майстэрску выконвае бітбокс, з дзяўчатамі, якія прыгожа танцуюць і спяваюць сучасныя песні. Вельмі ўразіў спектакль “Папялушка” на сучасны манер. Аказваецца, фея з казкі працуе місіянерам у далёкіх краінах, а вытрываць усе нягоды жыцця з мачахай сучаснай Папялушцы Каці дапамагала вера ў Бога. Казачная гісторыя скончылася добра.

Выказваем вялікую ўдзячнасць за арганізацыю гэтага мерапрыемства і за салодкія падарункі выхаванцам.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ.