Святочны круіз па Чорным моры

Напярэдадні жаночага дня выхаванцы старэйшай групы ясляў-сада № 10 Смаргоні падарылі сваім мамам і бабулям… круіз па Чорным моры.

На цудоўным “лайнеры” дзеці зладзілі сваім мамам сапраўднае свята: спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, гулялі. У падарожжы дзяцей чакалі сапраўдныя выпрабаванні: сустрэча з марскімі піратамі, якія забралі мам, а дзяцей адправілі на бязлюдны востраў. Але і там нашы выхаванцы не падалі духам: спявалі, скакалі, лавілі рыбу, расказвалі пра сваіх цудоўных матуль Рабінзону Крузу і жыхарцы вострава Чунг. У выніку знаходлівы Рабінзон дапамог юным падарожнікам пакінуць бязлюдны востраў.

Шчаслівыя і задаволеныя хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі сваіх мам і ўручылі ім падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Смаргоні.