Сябруюць з ветэранамі

- 12:27Нам пішуць

У Дабравольскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе працуе аб’яднанне па інтарэсах “Рабі дабро”, кіруе якім Юлія Мікалаеўна Ермаловіч. Мэта работы гуртка заключаецца сярод іншага і ў арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння школы і сацыяльных партнёраў для развіцця і выхавання вучняў.

З пастаяльцамі дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў аграгарадка Дабраволя школьнікі сябруюць даўно. Бабулі і дзядулі з радасцю і нецярпеннем чакаюць кожнай сустрэчы, бо дзеці прыносяць у іх будні радасныя эмоцыі, увагу, шчодра аддаюць цяпло сваіх маленькіх сэрцаў старэйшым людзям.

Да Міжнароднага дня інвалідаў навучэнцы пачатковых класаў і настаўніца Наталля Іванаўна Вітрук, члены гутка “Рабі дабро” зрабілі маляўнічыя сувеніры, з якімі прыйшлі да ветэранаў. Усмешкі на тварах пажылых людзей — самая галоўная ўзнагарода за праяўленую чуласць. Члены аб’яднання па інтарэсах упэўнены, што чым больш яны зробяць добрых спраў, тым больш ім будзе дадзена і застанецца будучаму пакаленню.

Ірына ЯНУШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дабравольскага
дзіцячага сада — сярэдняй школы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.