Сямейнае спартыўнае свята

- 15:29Нам пішуць

Традыцыйна ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” г. Гродна арганізоўваюцца мерапрыемствы з удзелам бацькоў. Так, у рамках круглагадовай спартакіяды “Гуляем за Беларусь!” прайшло спартыўнае свята “Сямейная формула здаровага ладу жыцця”, у якім узялі ўдзел звыш 50 чалавек.

Фота да матэрыялу: Сямейнае спартыўнае свята.Нішто так не аб’ядноўвае каманду, як імкненне да перамогі! Мамы і таты з 17 сем’яў разам з дзецьмі з вялікім азартам і стараннем удзельнічалі ў рабоце станцый “Цэнтр бяспекі” (адказвалі на пытанні, апраналіся ў касцюм пажарніка і вучыліся карыстацца пажарным апавяшчальнікам), “Першая дапамога” (вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу), “Арыентуйся на здароўе” (арыентаванне на мясцовасці), “Ту-ту-турысты” (на хуткасць збіралі і разбівалі палатку), “Будаўнікі будучыні” (крэатыўна дэманстравалі спектр будаўнічых работ), “Разам з мамай, разам з татам” (складалі формулу сямейнага здаровага ладу жыцця).

На кожнай са станцый бацькі дэманстравалі майстэрства і спрыт: спачатку папы, не адставалі ад іх і мамы, паказваючы, якія яны спрытныя і хуткія. Спартыўная праграма захапіла і дзяцей. Яны з усіх сіл стараліся не падвесці каманду.

Сумесна праведзены час падарыў незабыўныя ўражанні: моманты, праведзеныя разам з блізкімі і любімымі людзьмі, запамінаюцца на ўсё жыццё і даюць падставу для гонару: вось ён які, мой тата, вось якая яна, мая мама! Яны могуць усё!

Педагогі ЦТДіМ “Спектр” упэўненыя, што адна з умоў шчаслівага сямейнага жыцця — сумесны вольны час сям’і!

Наталля ТАРАШЧЫК,
загадчык аддзела фізкультурна-спартыўнага профілю ЦТДіМ “Спектр” г. Гродна.