Сямейны лабірынт

На чарговым пасяджэнні клуба “Сямейны лабірынт” сярэдняй школы № 4 Клімавіч было разгледжана пытанне аб духоўна-маральным выхаванні школьнікаў. Кіраўнік клуба сацыяльны педагог Ала Анатольеўна Дадалева запрасіла на круглы стал бацькоў з поўных і няпоўных, шматдзетных сем’яў, а таксама з сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці ў сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, на мерапрыемстве прысутнічалі настаяцель Звенчацкай царквы Васілія Вялікага айцец Мікалай, участковы інспектар ІСН Клімавіцкага РАУС старшы лейтэнант Наталля Аляксандраўна Галееўцава і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Леанідаўна Хомчанка.

Наталля Леанідаўна пазнаёміла бацькоў з сістэмай школьнага духоўна-маральнага выхавання. Яна расказала пра развіццё калектыву класа, узаемадзеянне з грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі, стымуляванне здаровага ладу жыцця, арганізацыю калектыўнай творчай дзейнасці, індывідуальную работу з вучнямі.
Ала Анатольеўна звярнула ўвагу бацькоў на неабходнасць прафілактычнай работы не толькі з боку школы, але і з боку бацькоў, папрасіла ўзмацніць кантроль за актыўнасцю непаўналетніх у інтэрнэце.

Для ўсіх прысутных педагог падрыхтавала навагоднія віншаванні і невялікія падарункі на памяць аб сустрэчы. Падчас рэфлексіі малявалі смайлікі настрою і дзяліліся ўражаннямі пра пасяджэнне. Усе намалявалі ўсмешкі і станоўча адгукнуліся аб праведзеным мерапрыемстве.


Марына НОВІКАВА,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 Клімавіч.