Сярод лепшых — “Купалінка”

- 11:45Культура

Па выніках Міжнароднага конкурсу вакальна-харавога і фальклорнага мастацтва “Голас душы”, які прайшоў у Івацэвічах, аматарскі калектыў “Купалінка” з ясляў-сада № 4 Ганцавіч атрымаў дыплом І ступені ў намінацыі “Фальклор”.

У склад калектыву ўвайшлі яго кіраўнік Н.М.Кляўчэня, канцэртмайстар Л.І.Дзегцярова, кіраўнік фізічнага выхавання Я.С.Бабко, намеснік загадчыка па гаспадарчай рабоце Н.М.Дрозд, музычны кіраўнік Н.І.Жыгун, выхавальнікі В.М.Заяц і А.С.Швайко.

Педагогі нашай установы ствараюць неабходныя ўмовы для мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей і актыўна далучаюць іх да музычнага мастацтва, якім і самі захапляюцца, прычым даволі вынікова, што і паказаў творчы конкурс.

Людміла ГАРАГЛЯД,
загадчыца ясляў-сада № 4 Ганцавіч.