Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 16 жніўня.
Сёння ў дадатку — актуальныя каментарыі і тлумачэнні:
- Дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі галіновага ведамства Вольга Рыбаключава гаворыць пра шляхі павышэння якасці адукацыі;
- Прыярытэты дашкольнай адукацыі абазначае намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальнік аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч;
- Першы прарэктар МГІРА Сяргей Странкоўскі расказвае пра электронны інстытут развіцця адукацыі.