Таджыкістан: школьнікі пачалі размаўляць па-руску лепш

Адбылося гэта дзякуючы камандзіраваным у Таджыкістан расійскім педагогам. Пра гэта, як паведамляе “Расійская газета”, заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства асветы Павел Зяньковіч, спаслаўшыся на вынікі навучальнага года ў сярэднеазіяцкай рэспубліцы. Таксама навучэнцы паказалі выдатныя вынікі на розных алімпіядах і конкурсах.

Павел Зяньковіч нагадаў, што ў мінулым навучальным годзе ў краіне працавалі 29 настаўнікаў з Расіі. Праект ужо даказаў сваю слушнасць.

Як паведамляла “Расійская газета”, у новым навучальным годзе яшчэ 30 расійскіх педагогаў адправяцца ў Таджыкістан, каб вучыць дзяцей на рускай мове. Пра гэта паведаміла кіраўнік Рассупрацоўніцтва Элеанора Мітрафанава.

У рэспубліцы прызнаюць, што ў іх назіраецца дэфіцыт кадраў па асноўных прадметах: рускай мове, матэматыцы, фізіцы, біялогіі і некаторых іншых. І расійскія настаўнікі, якія зараз працуюць у Таджыкістане, задумаліся аб прадаўжэнні кантракта.