Так трымаць!

З прыемнымі навінамі вярнуліся нашы дзяўчынкі Ганна Собалева (вучаніца 4 класа) і Надзея Жылан (вучаніца 8 класа) з абласнога конкурсу “Школа бяспекі”, які адбыўся 26 лютага ў Гомелі.

У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў трох узроставых групах: 1-4 класы, 5-7 класы, 8-9 класы.
Конкурс складаўся з двух тураў. У першым патрэбна было выканаць тэставыя заданні на камп’ютары. З ім дзяўчынкі справіліся на выдатна: на ўсе 30 пытанняў адказалі правільна. Гэта дало магчымасць прайсці ў другі творчы тур, дзе кожны ўдзельнік на працягу адной хвіліны павінен быў выступіць па дадзенай тэматыцы. Цёплае слова Яна Уладзіміравіча Хмялеўскага, інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жыткавіцкага РАНС, яго падтрымка ў рашучы момант далі станоўчы вынік: два першыя месцы! Ура!
Наперадзе новы іспыт – рэспубліканскі конкурс.

Ганна ГАРДЗЕЙЧЫК,
класны кіраўнік 8 класа Верасніцкай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна.