У гімназіі № 1 г. Горкі прайшоў другі фестываль сямейнай творчасці «Талент пакаленняў», у якім прыняло ўдзел 44 сям’і. Для паспяховага правядзення фестывалю была праведзена вялікая падрыхтоўчая праца: распрацавана палажэнне фестывалю, знойдзеныя таленавітыя сям’і і сабраны дадзеныя аб іх творчых захапленнях.
Далей неабходна было, каб жадаючыя ўдзельнічаць у фестывалі паверылі ў сябе і ва ўласную непаўторнасць. З гэтай мэтай былі праведзены гутаркі і пробныя заняткі, на якіх вызначаліся магчымасці будучых удзельнікаў, кірунак у абраным відзе мастацтва. Для таго, каб удзельнікі камфортна сябе адчувалі, правядзенне фестывалю планавалася ў нязмушанай, цёплай, душэўнай абстаноўцы. Было прадумана святочнае афармленне гімназіі і непасрэдна сцэны, складзены сцэнар, падабраны стыль правядзення фестываля вядучымі.
У працэсе падрыхтоўкі да фестывалю ўдзельнікі праекта адкрывалі адзін у аднаго новыя магчымасці і якасці. Сумесныя перажыванні, вырашэнне ўзніклых праблем, а яны, несумненна, былі, збліжалі і выводзілі ўдзельнікаў на новы этап майстэрства. І чым бліжэй была дата правядзення фестывалю, тым больш загараліся ўдзельнікі: стваралі вобраз, шылі касцюмы.
Фестываль уключаў у сябе ўсе віды творчасці: выяўленчае мастацтва, рукадзелле, канструяванне, пляценне з саломкі і іншыя. У гэтых кірунках была арганізавана выстава работ бацькоў і навучэнцаў, а таксама сцэнічная прэзентацыя з відэаматэрыяламі аб стварэнні работ. Харэаграфічнае, вакальнае, інструментальнае і тэатральнае мастацтва былі прадстаўлены як паказальныя выступленні ў выглядзе канцэрту.
У фестывальны дзень у фае была аформлена выстава дэкаратыўна – прыкладной творчасці, дзе ўсе наведвальнікі маглі ўбачыць работы, выкананыя ў разнастайных тэхніках. Бачачы ўсе гэта хараство, проста дзіву даешся, наколькі таленавітыя бацькі нашых навучэнцаў, якія сваім стараннасцю, працай і натхненнем ствараюць непаўторныя, дзіўнай прыгажосці рэчы, ад кожнай вее хатнім цяплом і ўтульнасцю.
У дзень правядзення фестывалю зала не змяшчала ўсіх гасцей. Сваякі, сябры, аднакласнікі і, вядома ж, настаўнікі прыйшлі падтрымаць удзельнікаў. Пад шквал апладысментаў гледачоў і груп падтрымкі, шчоўканне фотаапаратаў ў промнях відэакамер на сцэну выходзілі ўдзельнікі фестываля.
Выступленні былі арыгінальнымі, душэўнымі і цікавымі. Удзельнікі здолелі паказаць, як захоўваюцца і перадаюцца сямейныя традыцыі, як любоў да творчасці прывываецца і перадаецца дзецям.
Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы па намінацыях, памятныя медалі з лагатыпам фестывалю, сувеніры і, вядома ж, усмешкі і кветкі ад удзячных гледачоў.
Прагучалі апошнія словы, а ўдзельнікі і гледачы фестывалю яшчэ працягвалі дзяліцца адзін з адным атрыманымі ўражаннямі. Упэўненая, сям’і яшчэ доўга будуць успамінаць агульныя хвіліны хвалявання і радасці,якія яны выпрабавалі ад сумеснага сямейнага выступу. І гэта, сапраўды, выдатна, калі члены сям’і захопленыя сумесным творчасцю, калі дзеці ганарацца сваімі бацькамі, а бацькі вераць у сваіх дзяцей.
Ларыча ЧЭРНІКАВА, настаўніца музыкі гімназіі №2 Горак.