Таленты патрабуюць агранкі

- 10:10Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Настаўнік фізікі гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Гродна Іван Уладзіміравіч Мухін — адзін з тых педагогаў, дзякуючы якім навучэнцы дабіваюцца высокіх вынікаў на рэспубліканскай алімпіядзе, становяцца пераможцамі конкурсаў, тым самым прыносячы славу сваёй установе адукацыі.

І хаця педагог упэўнены, што галоўнае — талент і падрыхтоўка саміх дзяцей, яго ўклад у іх развіццё і выхаванне каласальны. Іван Мухін сам вучыўся ў профільным класе і ўдзельнічаў у алімпіядным руху, але, на яго думку, сёння гэта зусім іншая падрыхтоўка. Будучы педагог спачатку вучыўся ў сярэдняй школе № 12 Гродна, а пасля 8 класа перайшоў у ліцэйскі фізіка-матэматычны клас сярэдняй школы № 19 (сёння гэта гімназія № 3).

«Калі ў дзіцяці няма дастатковых здольнасцей, падрыхтаваць яго да алімпіяды немагчыма. Здольнасці абавязкова павінны быць. Не кожны з тых, хто нават вучыцца на выдатна, можа належным чынам успрымаць інфармацыю. І, безумоўна, патрэбна працаздольнасць».

 

Разважанні педагога чытайце ў матэрыяле Ірыны Анікевіч у святочным нумары ад 30 верасня 2022 года.