Тэрыторыя дзяцінства

Вынікі абласнога піянерскага фестывалю “БРПА — тэрыторыя дзяцінства” падвялі на Магілёўшчыне.

Як паведаміла старшыня аблас­нога савета ГА “БРПА” А.М.Малдаванава, у рамках піянерскага фестывалю адбыліся абласныя агляды-конкурсы “Плац-канцэрт” і “Сцяг-шоу”, а таксама каманднае першын­ство “Піянерскія гонкі”. Усе спаборніцтвы праводзіліся ў анлайн-фармаце.

— Удзел у фестывалі прынялі 29 каманд устаноў адукацыі з розных куткоў рэгіёна. На ацэнку журы яны падавалі відэаролікі сваіх конкурсных выступленняў, — расказала Алена Мікалаеўна.

Кожная каманда падрыхтавала адметныя, арыгінальныя нумары. Пераможцам у аглядзе-конкурсе “Плац-канцэрт” стала каманда “Садружнасць” гімназіі № 3 Бабруйска. У агля­дзе-конкурсе “Сцяг-шоу” перамогу атрымала каманда “Прыдняпроўскія зоркі” Раманавіцкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна. А ў першынстве “Піянерскія гонкі” лепшай стала каманда “Смайл” сярэдняй школы № 4 Магілёва.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена абласным саветам ГА “БРПА”.