Трэба ведаць кожнаму

- 20:59Абитуриент

У Беларусі стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. І ў абітурыентаў­2023 ужо сёння з’явілася магчымасць атрымаць аб’ектыўную ацэнку сваіх ведаў. 

Безумоўна, варта скарыстацца гэтай магчымасцю і намеціць шляхі эфектыўнай падрыхтоўкі як да ЦТ, так і да ЦЭ. Па якіх прадметах можна прайсці РТ? Калі і дзе яно будзе праходзіць? Як зарэгістравацца і колькі каштуе? Што можна ўзяць з сабой у аўдыторыю? І якім чынам потым даведацца вынікі?

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прапануе прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне па 15 вучэбных прадметах у тры этапы: 1-ы — кастрычнік — снежань 2022 года, 2-і — студзень — люты 2023-га, 3-і — сакавік — красавік 2023-га.

Зараз на сайце РІКВ ёсць кантакты каля 40 устаноў адукацыі (5 з іх у Мінску: Ліцэй БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДУІР і БДУ), на базе якіх можна прайсці РТ. Кожны пункт тэсціравання вызначае ўласны графік правядзення РТ па вучэбных прадметах. 

Для зручнасці абітурыентаў і аператыўнага вырашэння ўсіх пытанняў РІКВ распрацаваў адзіную сістэму рэгістрацыі ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання.

 

Падрабязна аб гэтым, а таксама парады арганізатараў наконт рэпетыцыйнага тэсціравання чытайце ў матэрыяле Вольгі Антоненкавай у нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.