“Тры мільёны рыдлёвак” для 12 каманд

“Самы цудоўны тыдзень, калі мы эканомілі час на харчаванні і сне, амаль кругласутачна абмяркоўвалі задачы, Ілана Маска і стратэгію гульні, скончыўся зусім раптоўна, але пакінуў прыемнае ўражанне ад сустрэч. Асабліва з тымі, каго не бачыш месяцамі і гадамі. Спадзяюся, наперадзе ў нас яшчэ шмат сумесных праектаў, мае сонейкі”, — гэтыя словы ўдзельніца студэнцкага турніру прыродазнаўчых дысцыплін Аляксандра Каладзяжная год назад пакінула на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Сёлета мерапрыемства чарговы раз сабрала аднадумцаў.

Сёлетняя сустрэча стала юбілейнай. І, трэба сказаць, першую святочную дату турнір сустрэў пад новай назвай “Sciteen-2019”. Менавіта на гэтай пляцоўцы сабраліся разам навука, тэхналогіі, інжынерыя і… старыя сябры.

“Хэй, прывітанне. Глядзі, як тут здорава! Столькі твараў знаёмых і незнаёмых”, — дае інстаграм-справаздачу няўседлівая дзяўчына. Па вялікай зале на вялікіх хуткасцях праносяцца арганізатары і фатографы мерапрыемства. Так, усё гэта — частка вірлівага жыцця студэнцкага турніру навуковых перспектыў, на які завіталі 12 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны, Францыі і Германіі.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 43, 16 красавіка.

Ірына ІВАШКА.
Фота прадастаўлена арганізатарамі мерапрыемства.