На Рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах школьнікі паказалі выдатныя веды. Кампетэнтнае журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў і той факт, што выбраць пераможцаў было няпроста. Падрабязна пра гэта даведаліся карэспандэнты “Настаўніцкай газеты”.
Зарадзіліся энергіяй
Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі сабраў 120 навучэнцаў з усіх абласцей краіны і Мінска: 36 дзевяцікласнікаў, 41 дзесяцікласніка і 43 адзінаццацікласнікі.

Фота Наталлі Калядзіч
Юныя знаўцы біялогіі прадэманстравалі свае веды і навыкі, шырокі кругагляд і эрудыцыю на тэарэтычным (на базе сярэдняй школы № 225 Мінска) і практычным (на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта) турах.
— Алімпіяда прайшла на самым высокім узроўні. Яе арганізатары спрацавалі эфектыўна і зладжана. Былі створаны максімальна камфортныя ўмовы для работы і адпачынку журы і ўдзельнікаў алімпіяды, — адзначыў старшыня журы Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, дацэнт кафедры заалогіі біялагічнага факультэта БДУ, кандыдат біялагічных навук Фёдар Сауткін. — Калі гаварыць пра спецыфіку сёлетніх спаборніцтваў, то яны праходзілі традыцыйна, аднак не адбылося і без новаўвядзенняў. У прыватнасці, на трэцім і чацвёртым этапах алімпіяды мы ўкаранілі такі раздзел, як “Біясістэматыка”, дзе ёсць месца аналізу складаных візуалізацый. Ён, дарэчы, фігуруе і ў міжнародных алімпіядах. Гэта своеасаблівы падрыхтоўчы этап да іх. Што тычыцца практычнага тура, то тут былі прадстаўлены пытанні і заданні, якія навучэнцам неабходна было выканаць, знаходзячыся ў аднолькавых умовах. Вучням 9—10 класаў неабходна было прадэманстраваць свае веды, прайшоўшы праз кабінеты батанікі, заалогіі, анатоміі і фізіялогіі чалавека, вучням 11 класа — фізіялогіі і біяхіміі раслін, цыталогіі і генетыкі, малекулярнай біялогіі. Кабінеты дастаткова комплексныя, патрабавалі скрупулёзнай, сур’ёзнай падрыхтоўкі, але навучэнцы паказалі сябе годна, прадэманстраваўшы высокі ўзровень ведаў. Месцамі адрыў паміж вынікамі ўдзельнікаў алімпіяды быў абсалютна неістотным.
Свае веды сёлета паказалі і зусім юныя ўдзельнікі — сямікласнікі. Спадзяюся, яны атрымалі не траўматычны вопыт, а, наадварот, зарадзіліся энергіяй і ў наступным годзе змогуць паказаць больш высокія вынікі.
Журы адзначыла некаторыя агульныя тэндэнцыі пры аналізе работ. Часам дзеці, выконваючы заданні, накручваюць сябе і ўскладняюць успрыманне таго ці іншага задання. Яны думаюць, што заданне сфармулявана вельмі прамалінейна, а значыць, мае двайное дно, што на самай справе зусім не так. Другая праблема ў тым, што вучні калі-нікалі па няўважлівасці не ўчытваюцца ва ўмовы задання, не акругляюць лікі і з-за гэтага страчваюць пэўную колькасць балаў.
— Педагогаў хачу прызваць не спыняцца на дасягнутым, працягваць працаваць у тым жа духу, не страчваючы запалу. Пры падрыхтоўцы да наступнай алімпіяды трэба разабраць заданні трэцяга і чацвёртага этапаў сёлетняй і мінулагодняй алімпіяд, адсачыць сучасныя тэндэнцыі. Бо калі, напрыклад, сустракаюцца заданні на разлік індэкса біяразнастайнасці, то гэта робіцца з прыцэлам на адбор дзяцей для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, — падкрэсліў старшыня журы.
Па выніках алімпіяды дыпломамі ўзнагароджаны 53 школьнікі. Яны атрымалі 9 дыпломаў І ступені, 13 — ІІ і 31 — ІІІ ступені. Абсалютнымі пераможцамі алімпіяды сталі навучэнка 11 класа Ушацкай сярэдняй школы Ксенія Барысёнак, навучэнец 10 класа гімназіі № 32 Мінска Ягор Круглоў (настаўніца Вольга Поташ), навучэнка 9 класа гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Мінска Настасся Курганкова (настаўніца Таццяна Шчаўрук).
Спецыяльным прызам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначана навучэнка 10 класа Данілавіцкай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Інеса Юхновіч (настаўніца Святлана Патапчык).
Пераходзячым прызам алімпіяды ўзнагароджана каманда Мінска. За бліскучыя вынікі спецыяльнага прыза старшыні Мінгарвыканкама ўдастоена навучэнка 9 класа гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Мінска Настасся Курган-
кова.
— Перагорнута яшчэ адна старонка алімпіяды, уручаны дыпломы, пахвальныя водзывы, прызы. Але гэта не галоўнае, галоўнае — атмасфера і зносіны дарослых і дзяцей, якія вялі гутарку амаль на роўных. Няхай светлае пачуццё ад усяго гэтага застаецца з вамі доўгі час, як мінімум да наступнай алімпіяды, — падкрэсліла кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Аляксеева.
Ксенія Барысёнак, навучэнка 11 класа Ушацкай сярэдняй школы Віцебскай вобласці:
— У рэспубліканскай алімпіядзе прымаю ўдзел ужо чацвёрты год запар. Вынікам вельмі задаволена. Хаця абсалютнае 1-е месца было для мяне нечаканым, бо сёлетнія заданні алімпіяды дастаткова складаныя. Цяжкасці выклікалі пераважна заданні практычнага тура. Так, у кабінеце фізіялогіі і біяхіміі раслін неабходна было вымераць карані раслін, запоўніць табліцы і адказаць на пытанні. А ўлічваючы, што вымярэнне каранёў — гэта вельмі карпатлівая работа, часу катастрафічна не хапала. У кабінеце малекулярнай біялогіі адчула цяжкасці з заданнем па класіфікацыі вірусаў.
Мне больш падабаюцца раздзелы, якія вывучаюцца ў 11 класе: генетыка, фізіялогія раслін, чалавека, малекулярная біялогія і біяхімія. Пасля 11 класа планую паступаць альбо ў БДМУ, альбо на біялагічны факультэт БДУ.
Павел Краўчук, навучэнец 10 класа сярэдняй школы № 3 Бярозы Брэсцкай вобласці:
— Мне вельмі спадабалася арганізацыя алімпіяды, умовы пражывання. Сёлетнія заданні былі змястоўнымі і разнастайнымі. На тэарэтычным туры цяжкасці выклікалі пытанні, якія тычыліся нетыповых прадстаўнікоў розных жывых арганізмаў. Практыка была вельмі цікавай. У кабінеце біялогіі мы займаліся прэпарыраваннем таракана, трэба было падпісаць яго органы, зрабіць мікрапрэпарат і г.д. У кабінеце батанікі рабілі зрэзы эпідэрмы ліста, вызначалі яго марфалогію, тып вусцейкавага апарату і інш. Цяжкасці выклікалі заданні, звязаныя з новым раздзелам “Геабатаніка”. Удзельнікам неабходна было класіфікаваць расліны па іх сямействах, прааналізаваць табліцу, зрабіць вымярэнні. У апошнім кабінеце большасць заданняў тычылася фізіялогіі чалавека.
Да алімпіяды рыхтуюся самастойна. Прарэшваю заданні мінулагодніх алімпіяд, працую над пашырэннем кругагляду, шукаю цікавыя факты. Падрыхтоўчыя зборы ў Брэсцкім абласным ІРА дапамаглі сістэматызаваць назапашаныя веды. Планую паступаць у медыцынскі ўніверсітэт, магчыма, на хірургічную спецыяльнасць, аднак не выключаю варыянт паступлення на біяфак БДУ і навуковую будучыню.
Расце дастойная змена
111 юных філолагаў прадэманстравалі бліскучыя веды, моўнае чуццё, праявілі волю і сілу характару на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, які прайшоў на базе гімназіі № 56 Мінска.

Па выніках алімпіяды вучні заваявалі 49 дыпломаў і 6 пахвальных водзываў. Абсалютнымі яе пераможцамі сталі адзінаццацікласніца Софія Ермачонак з гімназіі № 1 Барысава (настаўніца Вольга Шастак), навучэнка 10 класа Аляксандра Булава з гімназіі Петрыкава (настаўніца Людміла Мчэдлава) і дзевяцікласнік з сярэдняй школы № 39 Магілёва Арсеній Патапенка (настаўніца Аксана Кастраміна).
Спецыяльным прызам міністра адукацыі адзначана Ксенія Александровіч з Ялізаўскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (настаўніца Галіна Бурак).
Па колькасці заваяваных дыпломаў у лідарах Мінск і Віцебская (па 11 дыпломаў), Гомельская і Магілёўская (па 8 дыпломаў) вобласці.
— Сёлета дзевяцікласнікі прадэманстравалі вельмі высокі ўзровень ведаў, асабліва гэта тычыцца выканання комплекснай работы па рускай мове і літаратуры, — адзначыў намеснік старшыні журы алімпіяды начальнік навукова-даследчага цэнтра Акадэміі адукацыі Васіль Русецкі. — У напісанні водгуку на твор Яўгена Вінакурава “Сінь” удзельнікі алімпіяды праявілі высокую ступень самастойнасці, творчыя здольнасці, паказалі свае ўменні аналізаваць мастацкі тэкст. Яны добра зразумелі сэнс твора і раскрылі яго ў цеснай сувязі з успрыманнем часу, з нацыянальным каларытам. Можна смела сцвярджаць, што тым навучэнцам, хто зараз заканчвае школу і прымае ўдзел у алімпіядным руху, расце дастойная змена.
Языковой олимп
На весенних каникулах в Гродно за звание лучших из лучших боролись 230 юных знатоков английского, немецкого, французского, испанского и китайского языков.
Республиканская олимпиада по иностранным языкам традиционно состояла из нескольких туров. Первый был направлен на проверку знаний грамматики, навыков чтения и владения лексическим запасом. Второй предполагал аудирование с заданиями по итогам услышанного текста. А последним стал устный этап, во время которого олимпиадники тянули билет и рассуждали на предложенную тему или ситуацию.
— Участники олимпиады по английскому языку продемонстрировали высокий уровень подготовки. Особенно впечатлил подход победителей, которые показали отличное понимание языка и творческое мышление. Каждое из заданий оказалось для них возможностью раскрыть свои способности, показать сильные стороны.
Выполнение письменной работы прошло практически без ошибок, что говорит о глубоких знаниях в области грамматики и лексики. Однако вызовом для многих стали задания второго и третьего туров, связанные с аудированием и говорением. Как раз эти этапы показывают, насколько важно обладать не только теоретическими знаниями, но и практическими навыками использования языка в реальных жизненных ситуациях, — отметила председатель жюри заключительного этапа Республиканской олимпиады по английскому языку заведующая кафедрой истории и грамматики английского языка МГЛУ Наталья Сычевская.
Она также добавила, что отличительной чертой заданий нынешней олимпиады стало то, что часть из них предполагала именно креативный подход. А здесь уже недостаточно простого знания языка. Нужно уметь творчески использовать эти знания, находить нестандартные решения и проявлять гибкость в мышлении.

Фото Екатерины Мотевич
Среди одиннадцатиклассников дипломами І степени в этом году отмечены сразу двое выпускников Лицея имени Ф.Э.Дзержинского БГУ — Дарья Шагинова и Юрий Безручко.
— Это нелегкая и очень волнительная победа, к которой шла на протяжении нескольких лет усиленной подготовки. С 8 класса участвую в олимпиадном движении по английскому языку и впервые дошла до заключительного этапа. Рада, что финишировала с дипломом І степени и благодарна за это всем педагогам, которые влюбили в язык и увлекли участием в олимпиадах. Это педагоги не только лицея, но и гимназии № 30 Минска, где училась ранее, — поделилась Дарья Шагинова.
Всеми секретами абитуриентских планов она делиться не стала, но призналась, что пока рассматривает варианты поступления в БГУ, которые не связаны с возможностью поступления на льготных условиях как победительнице олимпиады. Собственно, такой выбор сделал и ее коллега по победе.
— Буду поступать на факультет прикладной математики и информатики БГУ, но знаю, что знание языка будет очень полезным в будущей профессии и жизни. Олимпиадные сборы стали отличной возможностью увидеть и закрыть пробелы в знаниях, а сама олимпиада помогла доказать в первую очередь самому себе, что могу достигать максимальных результатов. Очень благодарен педагогу нашего лицея Ольге Шлык, которая верила в мои силы порой даже больше меня самого, — добавил Юрий Безручко.
Обладателем диплома І степени наряду с ними стала также Дарья Юреня из гимназии № 1 Барановичей. Среди десятиклассников же в лидерах по английскому языку Ярослав Паршин из средней школы № 14 Мозыря, Дарья Романькова из гимназии № 14 Гомеля и Кира Терещук из Могилевского государственного областного лицея № 3.
Лучшими знатоками немецкого языка стали одиннадцатиклассники Екатерина Остапенко из средней школы № 9 Могилева и Алексей Боговин из гродненского лицея № 1 имени академика Ю.М.Островского, а также Варвара Боровская из гимназии № 2 Новополоцка, выступавшая за 10 класс.
Адреса самых уверенных знаний по учебному предмету “Французский язык” в этом году в Гродно и Минске. Дипломами І степени здесь отмечены десятиклассник гродненской гимназии № 1 имени академика Е.Ф.Карского Федор Полищук и выпускник гимназии № 34 Минска Денис Василевский.
Лучшими среди знатоков испанского языка стали первокурсник Белорусской государственной хореографической гимназии-колледжа Андрей Каверзников Родригес, который выступал за 10 класс, и выпускница гимназии № 1 Лиды Александра Шарейко.

К слову, дипломом ІІ степени здесь отмечены успехи семиклассницы гимназии № 2 Витебска Нелли Пименовой, которая соревновалась в знаниях наряду с десятиклассниками.
— Первый раз участвовала в заключительном этапе олимпиады и не считаю полученный результат только своим. Очень благодарна учителю испанского языка Елене Токаревой. Надеюсь, это не последняя наша награда такого уровня, поскольку олимпиада показала, в каком направлении работать дальше, — рассказала юная олимпиадница из Витебска.
Дипломом І степени на заключительном этапе Республиканской олимпиады по китайскому языку среди десятиклассников отмечена Евгения Серединская из столичной гимназии с белорусским языком обучения № 23, а среди выпускников — Чу Цзымин из средней школы № 4 Рогачева имени В.С.Величко.
— В этом году в заключительном этапе принимали участие 25 человек. Стало больше ребят, выступающих за 10 класс, а значит, интерес к изучению языка растет и в будущем мы будем иметь дело с еще большим количеством участников. Нынешние же олимпиадники по китайскому языку показали хороший уровень знаний, а победители доказали, что являются достойными претендентами на поступление в высшую школу вне конкурса, — рассказала председатель жюри заключительного этапа Республиканской олимпиады по китайскому языку заместитель декана по идеологической и воспитательной работе факультета китайского языка и культуры МГЛУ Марина Филимонова.

Фото Екатерины Мотевич
Она отметила, что наиболее успешно юные знатоки китайского языка в этом году справились с этапом устной речи, а явным лидером по своей сложности стало аудирование. Впрочем, так же охарактеризовали этапы испытания олимпиадные лидеры из гимназии № 4 Могилева. На счету десятиклассниц этого учреждения образования сразу 3 победных диплома. Успехи Миланы Косыревой и Виктории Жариновой отмечены дипломами ІІ степени, а Дарьи Малаховой — дипломом ІІІ степени.
— Всех наших умниц подготовила талантливый и увлеченный педагог Дарья Стальмахова. Причем ее ученицы успевают завоевывать победы не только в олимпиадном движении. Милана Косырева, например, является призером республиканского конкурса работ исследовательского характера (конференции) учащихся по учебному предмету “Иностранный язык (китайский язык)”, — поделилась руководитель команды знатоков китайского языка из Могилева Юлия Масленкова.
Всего более сотни школьников и гимназистов страны отмечены дипломами заключительного этапа Республиканской олимпиады по иностранным языкам. Пятеро из них к тому же поощрены специальными призами Министерства образования.
— Значительная и важная часть вашего успеха — это заслуга педагогов. Надеюсь, что победители-выпускники по примеру своих талантливых учителей выберут для поступления вузы и специальности именно педагогической направленности, — обратилась к участникам торжественной церемонии закрытия олимпиады главный специалист управления общего среднего образования Главного управления общего среднего и дошкольного образования Министерства образования Ольга Кондрашкина.

Специальный приз за мастерское владение словом она вручила Захару Новашу из средней школы № 7 Сморгони, который поделился, что без школьного учителя английского языка Татьяны Шидловской не был бы тем, кто он есть сегодня.
— На самом деле это результат стараний и большой целеустремленности самого Захара, — не скрывая искренней радости за успех десятиклассника, отметила Татьяна Шидловская. — Его усердию может позавидовать любой взрослый, и в этом, пожалуй, главный секрет олимпиадного успеха. Ведь каким бы значительным ни был труд педагога, без этой составляющей совместный путь к успеху не принесет максимального результата. Спецприз — отдельный повод для гордости, и приятно понимать, что о мастерском владении английским словом нашего Захара теперь знают не только в родной Сморгони.
За оригинальный подход в представлении ситуации общения, глубокое знание истории и традиций родной земли спецпризом Министерства образования отмечена Полина Кончиц из Брилевской средней школы Гомельского района, а за богатый словарный запас и оригинальное изложение предложенной темы — Юлия Абраменко из гимназии № 1 Новополоцка. Кроме того, Александра Шарейко из гимназии № 1 Лиды поощрена спецпризом за высокий уровень владения испанским языком, а Ольга Стаценко из гимназии № 56 Гомеля имени А.А.Вишневского — за глубокие знания китайской культуры.
Веданне роднай мовы — сіла
117 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў краіны сустрэліся ў Гомелі, каб вызначыць лепшага знаўцу роднай мовы і літаратуры, паказаць свае здольнасці, талент. Дыпломы I, II, III ступеней заваяваў 51 школьнік.
Як адзначыла галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Булаўкіна, алімпіяда па беларускай мове і літаратуры дазваляе выявіць вучняў, якія цікавяцца мовай, літаратурай, культурай, традыцыямі беларускага народа, а гэта вельмі важна, бо спрыяе ўмацаванню духоўнай спадчыны нашых людзей.

Андрэй Рослаў, Марыя Касцюшкіна, Паліна Лявоненка разам з настаўніцамі беларускай мовы і літаратуры — Людмілай Грыцковай і Святланай Лявоненка. Фота ўдзельнікаў алімпіяды
Алімпіяду па гэтых прадметах ацэньвала кампетэнтнае журы, якое адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў і той факт, што выбраць пераможцаў было няпроста.
— Сёлета ўдзельнікі заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры праходзілі два выпрабаванні — напісанне водгуку на літаратурны твор і выкананне комплекснай работы, — адзначае старшыня журы заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, прарэктар па навуковай рабоце Акадэміі адукацыі, доктар педагагічных навук, дацэнт Вольга Зелянко. — Дзевяцікласнікам для водгуку быў прапанаваны верш У.Дубоўкі “Голас партызана”, дзесяцікласнікам — апавяданне “Агонь” К.Чорнага, адзінаццацікласнікам — верш “Як трасло, грымела ў Бухарэсце…” А.Пысіна. У цэлым вучні прадэманстравалі ўменні выяўляць праблематыку мастацкага твора, вызначаць аўтарскую пазіцыю, ролю сюжэта, кампазіцыі, вобразных сродкаў, абгрунтоўваць уласную ацэнку прачытанага на аснове чытацкага вопыту.
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры ўключала 10 заданняў, тэматычна звязаных з музейнай справай. Асаблівую цікавасць вучняў выклікалі заданні творчага характару, сярод якіх, напрыклад, стварэнне галерэі ілюстрацый для віртуальнага музея беларускай літаратуры і мастацтва; падбор экспанатаў для інтэрактыўнай літаратурнай экспазіцыі і складанне арыгінальнага тэксту аўдыягіда для азнаямлення наведвальнікаў музея з гэтымі экспанатамі.
Аналіз вынікаў выканання заданняў паказаў, што ўдзельнікі алімпіяды маюць высокі ўзровень філалагічнай падрыхтоўкі, умеюць рашаць нестандартныя задачы, валодаюць крэатыўнасцю, крытычным мысленнем — універсальнымі навыкамі, неабходнымі чалавеку ХХІ стагоддзя.
Як адзначылі педагогі і абласныя трэнеры, заданні з кожным годам становяцца цікавейшымі, у добрых традыцыях функцыянальнай адукаванасці.
Сёлета каманда Гомельшчыны паказала дастойны вынік, заваяваўшы 4 дыпломы ІІІ ступені, 2 — ІІ, 1 — І ступені па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.
Дыплом I ступені атрымала адзінаццацікласніца сярэдняй школы № 10 імя С.Л.Краснапёрава Светлагорска Паліна Лявоненка. У алімпіядным руху дзяўчына ўдзельнічае з 5 класа, сёлета перамога стала сапраўдным трыумфам. Школьніца прызналася, што ўжо вызначылася з траекторыяй паступлення і плануе стаць студэнткай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”. Сваю перамогу Паліна прысвяціла настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Святлане Лявоненка, якая, дарэчы, з’яўляецца яе маці.
— Адразу тры вучні нашай школы сталі ўладальнікамі дыпломаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды — гэта адзінаццацікласніца Марыя Касцюшкіна (аднакласніца Паліны. — Заўвага аўтара.), якая заваявала дыплом II ступені. Вучань сярэдняй школы № 10 імя С.Л.Краснапёрава Андрэй Рослаў стаў уладальнікам дыплома ІІІ ступені, яго да вяршыні алімпу вяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Грыцкова, — падкрэслівае Святлана Лявоненка. — Перамогі дзяцей на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды — іх вялікая заслуга і карпатлівая штодзённая праца на працягу многіх гадоў.
Дацягнуцца да дыплома
Жлобін гасцінна прымаў удзельнікаў заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце “Працоўнае навучанне”. Праверыць свае веды на трываласць з усіх рэгіёнаў Беларусі прыехалі 72 удзельнікі, з іх 32 сталі пераможцамі.
У склад каманды Гомельскай вобласці ўвайшлі 12 чалавек. Шэсць хлопчыкаў змагаліся за дыпломы па тэхнічнай працы, столькі ж рукадзельніц паказалі свае творчыя здольнасці ў абслуговай працы. У выніку — каманда Гомельскай вобласці заваявала 10 дыпломаў: 5 — па тэхнічнай працы, 5 — па абслуговай.
Старшыня журы Зоя Лукашэня, дацэнт кафедры тэхналагічнай адукацыі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна, кандыдат педагагічных навук, адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды:
— Дынаміка ўзроўню кампетэнцый удзельнікаў Рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце “Працоўнае навучанне” дае магчымасць канстатаваць рост функцыянальнай адукаванасці вучняў у гэтым напрамку. Асабліва хочацца адзначыць узровень дэманстраванага ўдзельнікамі алімпіяды творчага кампанента гэтага крытэрыю. Усе навучэнцы справіліся з заданнямі практычнага і тэарэтычнага этапаў. Разрыў у паказчыках ацэнкі вылічаецца не баламі, а дзясятымі і сотымі. Журы было вымушана пры ўдакладненні крытэрыяў ацэньвання арыентавацца не на аперацыі, а на прыёмы тэхналагічнай дзейнасці (напрыклад, аб’ект практычнага этапу ў дзяўчынак ацэньваўся па 82 паказчыках). Вынікі алімпіяды дэманструюць таленты маладога пакалення ў тэхналагічнай дзейнасці і майстэрства іх настаўнікаў, якім не магу не сказаць шчырыя словы падзякі! Незалежна ад вынікаў алімпіяды ўсім настаўнікам, удзельнікам вялікі дзякуй за карпатлівую штодзённую працу!
На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды каманда Гомельскай вобласці заваявала 113 дыпломаў, што на 6 дыпломаў больш, чым у 2024 годзе.
Тэарэтычны тур, які ўключаў тэсціраванне, рашэнне задач, прайшоў на базе Жлобінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, практычны тур па апрацоўцы драўніны і металу адбыўся ў аўдыторыях сярэдніх школ № 11, № 12, сярэдняй школы № 13 Жлобіна імя В.В.Гузава.
— Навучэнец гімназіі № 1 Жлобіна Ягор Новікаў стаў абсалютным пераможцам спаборніцтва, дыплом I ступені таксама заваяваў прадстаўнік сярэдняй школы № 7 Рэчыцы Уладзіслаў Жыговіч, уладальнікам дыплома II ступені стаў вучань сярэдняй школы № 41 Гомеля Сцяпан Стахейко, дыпломы III ступені ў скарбонцы Мацвея Лапцева, які набывае веды ў сярэдняй школе № 13 В.В.Гузава Жлобіна, і светлагорскага гімназіста Рамана Кавалёва, — пералічвае пераможцаў педагог-прадметнік сярэдняй школы № 13 імя В.В.Гузава Жлобіна абласны трэнер Дзмітрый Доўнар.
Тэставае заданне тэарэтычнага тура ацэньвалася ў 40 балаў: хлопцам трэба было адказаць на 20 пытанняў, у 5 задачах правесці разлікі, вызначыць лічбавую велічыню, былі і канструктарскія, і графічныя задачы. Патрабавалася сканструяваць выраб, зрабіць графічную выяву дэталей, вырабу, распрацаваць тэхналагічную карту.
На практычным заданні трэба было вырабіць арэхакол. Дэталь складалася з драўляных і металічных элементаў.
— У гэтым годзе з заданнямі справіліся ўсе! — з гонарам прамаўляе Дзмітрый Барысавіч. — Выбіраючы пераможцаў, журы прыйшлося няпроста, бо ўсе работы выкананы на годным узроўні, але судзейская калегія ўсё зрабіла прафесійна. Самі дзеці гаварылі пра аб’ектыўнасць алімпіяды з боку журы. Лічу, што каманда юнакоў Гомельшчыны паказала дастойны ўзровень падрыхтоўкі: з 6 удзельнікаў 5 узялі дыпломы, гэта добры вынік! Алімпіядная работа адзінаццацікласніка гімназіі №1 Жлобіна Ягора Новікава па выніках тэарэтычнага і практычнага этапаў прызнана лепшай. Ягор мэтанакіраваны і разнапланавы хлопец, які, акрамя працоўнага навучання, яшчэ сур’ёзна захапляецца фундаментальнай навукай — фізікай.
Дзесяцікласнік Мацвей Лапцеў не першы год удзельнічае ў алімпіядным руху, у гэтым сезоне Мацвей узяў “бронзу”. Школьнік расказаў, што на тэсціраванні “зоркі былі не на яго баку” і некалькі задач ён рашыў з памылкай, магчыма, уся справа ў няўважлівасці. З практычным заданнем хлопец справіўся лепш: з 60 магчымых балаў набраў 52.
— У наступным годзе нацэлены толькі на перамогу, — дадае Мацвей.
— Усё ў яго атрымаецца, школьнік вельмі мэтанакіраваны, таленавіты. Імпануе яшчэ і той факт, што, не ўзяўшы “золата”, а толькі “бронзу”, вучань не апускае рукі, а імкнецца да лідарства, бачыць перспектыву ў будучыні, — рэзюмуе Дзмітрый Доўнар.
Дзяўчынкі таксама добра паказалі свае здольнасці на алімпіядзе па абслуговай працы: адразу тры адзінаццацікласніцы са светлагорскай гімназіі сталі ўладальніцамі дыпломаў I і II ступеней, усяго ў скарбонцы каманды Гомельскай вобласці — 5 дыпломаў.
Як паведаміла настаўніца абслуговай працы гімназіі Светлагорска абласны трэнер Людміла Лучына, на практычным туры ўдзельніцы выраблялі арганайзер з двух відаў тканіны. Машынныя работы, вязаны і вышываны дэкор ацэньваўся журы па 82 крытэрыях.
— У маёй вучаніцы Юліі Клешчанка ў руках дыплом I ступені, яна таксама пераможца ўніверсітэцкай алімпіяды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Фактычна студэнцкі білет гэтай УВА ўжо ў яе кішэні, — з радасцю адзначае Людміла Пятроўна. — У дзесяцікласніцы Анастасіі Савасцеенка дыплом II ступені, яна пачала ўдзельнічаць у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды з 7 класа. Адзінаццацікласніца Ірына Ліхашапка таксама ўзяла дыплом II ступені. Я ганаруся сваімі цудоўнымі вучаніцамі і рада магчымасці давесці іх да вяршынь працоўнага алімпу!
У скарбонку каманды вобласці два дыпломы III ступені дадалі вучаніцы гімназіі Калінкавіч Паліна Сайко і сярэдняй школы № 9 Жлобіна Аліна Курылава.
Падрыхтавалі Наталля КАЛЯДЗІЧ, Кацярына МАЦЕВІЧ, Алена КАСЬЯН-ПАЎЛЯНКОВА





