Царыца навук запрашае

- 11:21Навіны рэгіёнаў

Царыца навук паклікала на матэматычнае спаборніцтва самых юных сваіх “рыцараў” — навучэнцаў 5—7 класаў. Яны пакуль вельмі маладыя, каб удзельнічаць у турніры, але настолькі зацікаўлены прадметам і настолькі таленавітыя, што для іх арганізавана спецыяльнае спаборніцтва — міні-турнір. У МАІРА адбыўся VI Абласны міні-турнір юных матэматыкаў.

28 каманд з 20 раёнаў Мінскай вобласці паспрабавалі свае сілы ў міні-турніры і даслалі матэрыялы для ацэнкі журы. Для далейшага ўдзелу былі выбраны 18 каманд. Гэта прадстаўнікі Барысаўскага, Валожынскага, Любанскага, Мінскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Слуцкага, Смалявіцкага, Дзяржынскага, Салігорскага, Старадарожскага, Чэрвеньскага, Клецкага раёнаў.

Вочнае спаборніцтва складалася з двух этапаў. На першым каманды ўзялі ўдзел у экспрэс-алімпіядзе “Матэматычная карусель”, на другім — змагаліся ў матэматычных баях. Па выніку двух выпрабаванняў 12 каманд выйшлі ў фінал, дзе і вызначыліся пераможцы. Імі сталі каманды Свіслацкай сярэдняй школы імя А.Р.Чарвякова Пухавіцкага раёна і гімназіі № 1 Дзяржынска. Да міні-турніру навучэнцаў падрыхтавалі педагогі: Юлія Віктараўна Голуб, Наталля Віктараўна Высоцкая, Кацярына Іванаўна Галубковіч, Надзея Уладзіміраўна Кісіцкая.

Дар’я РЭВА.
Фота Марыі АРЭХ.